Праўда няма адзінага прагнозу. Ацэнкі эканамістаў вагаюцца ад 3% росту ВУП да 6% скарачэння.
Рэйтынгавае агенцтва Fitch Польшча знізілася прагнозы росту для польскай эканомікі з 3,3%ВУП да 1,8%, піша выданне. Асноўная прычына – каранавірус ды ўведзены ўрадам каранцін. Аднак, дадзеная ацэнка моцна адрозніваецца ад прагнозаў іншых эканамістаў ды ўстаноў.
Так адмыслоўцы Morgan Stanley банку лічаць, што сёлета польская эканоміка будзе мець ня рост, а падзенне на 3,6% ВУП або нават на 5,6% у выпадку найбольш песімістычнага сцэнару развіцця падзей. У выпадку Нямеччыны прагназуюць скарачэнне эканамічнай актыўнасці на 6% і нават 9%.
Розніца ў ацэнках вынікае з таго факту, што пасля ІІ Сусветнай вайны не было ў гісторыі Еўропы параўнальных крызісаў. Тым больш, што дагэтуль невядома, калі эпідэмія спыніцца.
Польскі ўрад абвясціў запуск пакета мер «антыкрызіснага шчыту». Гэта дапаможа фірмаў утрымацца на рынку ды зменшыць хвалю банкруцтваў. Разам з тым ніякія дзеянні ўраду не змогуць кампенсаваць страты ў міжнародным гандлі, піша выданне.
У сваю чаргу польскія эканамісты кажуць, што рост ВУП магчыма захаваць, калі каранцін зацягнецца да канца красавіка. Калі блакада будзе даўжэйшая ў Польшчы пачнецца першае з часоў трансфармацыі падзенне ВУП. Тым больш, што фінансавыя рынкі ўжо зрэагавалі на крызіс падзеннем курсу злотага. За еўра цяпер плацяць па 4,6 злотых, піша выданне.
юл