Польскія рыбакі просяць урад падтрымаць іх сектар у час эпідэміі. Старшыня таварыства па папулярызацыі рыбы Збігнеў Шчэпаньскі адзначае, што продаж рыбы ў краіне, па сутнасці, цалкам спынілася.
- Рыбаводы стронгі апынуліся ў трагічнай сітуацыі, паколькі катэрынг, гатэлі, рэстараны, якія куплялі свежую рыбу, цяпер нічога не купляюць.
Рыбаводы просяць іх таксама ахапіць «Антыкрызісным шчытом». Над падрыхтоўкай пакету выратавальных мер на час эпідэміі каранавіруса для польскіх прадпрыемстваў працуе ўрад, паасобныя міністрэствы і парламент.
яс