X
Паважаны карыстальнік!
25 траўня 2018 году ўвайшло ў сілу Распараджэнне Еўрапейскага парламента і Еўрапейскага савета (ЕС) 2016/6/79 за 27 красавіка 2016 (RODO). Прапануем азнаёміцца з інфармацыяй пра апрацоўку асабістых дадзеных на сайце Polskieradio.pl
1.Адміністратарам асабістых дадзеных з'яўляецца Polskie Radio S.A з сядзібай у Варшаве, Al. Niepodległości 77/85, 00-977 Warszawa
2.Па пытанню, звязаным з вашымі дадзенымі, звяртайцеся да Інспэктара аховы асабістых дадзеных па электроннай пошце iod@polskieradio.pl альбо па тэл. (0048) 22 645 34 03.
3.Асабістыя дадзеныя апрацоўваюцца ў маркетынгавых мэтах на падставе дазволу карыстальніка.
4.Асабістыя дадзеныя могуць быць даступныя толькі для выканання паслуг, указаных у палітыцы прыватнасці.
5.Асабістыя дадзеныя не будуць перададзены за межы Еўрапейскай эканамічнай прасторы або міжнародным арганізацыям.
6.Асабістыя дадзеныя будуць захоўвацца на працягу 5 гадоў пасля адключэння профіля ў адпаведнасці з законам.
7.Вы маеце права атрымаць доступ да вашых асабістых дадзеных, выпраўляць іх, выдаляць або абмяжоўваць апрацоўку.
8.Вы маеце права забараніць далейшую апрацоўку; у выпадку, калі вы раней далі згоду на апрацоўку вашых асабістых дадзеных, вы можаце яе адклікаць. Ажыццяўленне права на адмену згоды не ўплывае на апрацоўку, якая адбылася да адклікання згоды.
9.Вы маеце права падаць скаргу ў назіральны орган.
10.Polskie Radio S.A. паведамляе, што падчас апрацоўкі асабістых дадзеных аўтаматычныя рашэнні не прымаюцца, а прафіляванне не ўжываецца.
Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на старонках dane osobowe, а таксама polityka prywatności.
ЗГОДЗЕН
Беларуская Служба

Польшча атрымала даволі добрую ацэнку рэйтынгавага агенцтва Fitch

31.03.2020 15:13
У прэс-рэлізе Fitch адзначаюцца моцныя макраэканамічныя асновы і добра дыверсіфікаваную эканоміку Польшчы.
.
.EPA/JUSTIN LANE

Агенцтва Fitch падтрымала рэйтынг Польшчы на ​​ўзроўні А мінус/F2 адпаведна для доўгатэрміновых і кароткатэрміновых абавязацельстваў у замежнай валюце, і А мінус/F1 адпаведна для доўгатэрміновых і кароткатэрміновых абавязацельстваў у нацыянальнай валюце, то бок, прагноз рэйтынгу застаўся стабільным.

У прэс-рэлізе Fitch адзначаюцца моцныя макраэканамічныя асновы і добра дыверсіфікаваную эканоміку Польшчы, якая падтрымліваецца разумнай эканамічнай палітыкай. Па дадзеных агенцтва, пандэмія каранавірусу негатыўна адаб'ецца на росце ВУП у 2020 годзе (прагназуецца 1,8%), але ў той жа час чакаецца ўстойлівы тэмп росту польскай эканомікі ў 2021 годзе (3,2%).

Паводле Fitch, Польшча павінна быць дастаткова ўстойлівай да шоку, выкліканага пандэміяй COVID-19 дзякуючы дыверсіфікаванай эканоміцы, адносна збалансаванаму дзяржбюджэту і фінансавай прасторы, здольнай забяспечыць дадатковыя прыходы з падаткаў і збораў.

Па дадзеных агенцтва, дзяржаўны доўг Польшчы да ВУП у 2019 годзе складае 50,3%, у 2020 годзе ён вырасце да 54,3%, а ў 2021 годзе знізіцца да 52,1%.

яс

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі