X
Паважаны карыстальнік!
25 траўня 2018 году ўвайшло ў сілу Распараджэнне Еўрапейскага парламента і Еўрапейскага савета (ЕС) 2016/6/79 за 27 красавіка 2016 (RODO). Прапануем азнаёміцца з інфармацыяй пра апрацоўку асабістых дадзеных на сайце Polskieradio.pl
1.Адміністратарам асабістых дадзеных з'яўляецца Polskie Radio S.A з сядзібай у Варшаве, Al. Niepodległości 77/85, 00-977 Warszawa
2.Па пытанню, звязаным з вашымі дадзенымі, звяртайцеся да Інспэктара аховы асабістых дадзеных па электроннай пошце iod@polskieradio.pl альбо па тэл. (0048) 22 645 34 03.
3.Асабістыя дадзеныя апрацоўваюцца ў маркетынгавых мэтах на падставе дазволу карыстальніка.
4.Асабістыя дадзеныя могуць быць даступныя толькі для выканання паслуг, указаных у палітыцы прыватнасці.
5.Асабістыя дадзеныя не будуць перададзены за межы Еўрапейскай эканамічнай прасторы або міжнародным арганізацыям.
6.Асабістыя дадзеныя будуць захоўвацца на працягу 5 гадоў пасля адключэння профіля ў адпаведнасці з законам.
7.Вы маеце права атрымаць доступ да вашых асабістых дадзеных, выпраўляць іх, выдаляць або абмяжоўваць апрацоўку.
8.Вы маеце права забараніць далейшую апрацоўку; у выпадку, калі вы раней далі згоду на апрацоўку вашых асабістых дадзеных, вы можаце яе адклікаць. Ажыццяўленне права на адмену згоды не ўплывае на апрацоўку, якая адбылася да адклікання згоды.
9.Вы маеце права падаць скаргу ў назіральны орган.
10.Polskie Radio S.A. паведамляе, што падчас апрацоўкі асабістых дадзеных аўтаматычныя рашэнні не прымаюцца, а прафіляванне не ўжываецца.
Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на старонках dane osobowe, а таксама polityka prywatności.
ЗГОДЗЕН
Беларуская Служба

У часы эпідэміі некаторыя фірмы перажываюць сапраўдны бум

03.04.2020 12:08
Хоць вірус ужо паралізаваў у Польшчы 30% фірм, то некаторыя прадпрыемствы і галіны спраўляюцца выдатна.
  ,  ,       ,    .
Гарадскія ўлады Катавіц, скарыстаўшыся тым, што папулярная вуліца ў цяперашні час пустая, вырашыла абнавіць пашкоджаны брук.PAP/Andrzej Grygiel

Вірус можа дапамагчы зарабіць. Для некаторых гэта сапраўдны бум – піша выданне Rzeczpospolita. Хоць вірус ужо паралізаваў у Польшчы 30% фірм, а ў сектарах, якія адчуваюць найбольшыя наступствы крызісу, працуе 4,2 млн чалавек, то некаторыя прадпрыемствы і галіны спраўляюцца выдатна.

Кур'ерскія кампаніі належаць да тых, каму эпідэмія дапамагла павялічыць абарот. Але гэта галіна, працаўнікі якой знаходзяцца пад асаблівай пагрозай заражэння. Сапраўдны бум эпідэмія прынесла вытворцам сродкаў асабістай абароны.

Пра рост попыту інфармуюць мясныя і малочныя фірмы, пякарні і вытворцы гатовых страў, а фабрыкі па вытворчасці макарон і сухіх прадуктаў збіраюць сапраўдны ўраджай.

Расце электронны гандаль, які яшчэ больш раскруціў кур’ерскія кампаніі. Рост такіх паслуг складае каля 20%.

На здзіўленне добра, нягледзячы на слабыя бакі і абмежаванні ў часе эпідэміі, спраўляецца прамысловасць зброі. Цалкам нядрэнна функцыянуе будаўнічая галіна, якая выпрацоўвае амаль 1/10 польскага ВУП.

Да ліку фірм адносна бяспечных залічваюцца аператары сувязі і платныя тэлевізіі. Без іх паслуг – інтэрнэту і тэлевізіі – цяжка сабе ўявіць функцыянаванне ў нармальныя часы, не ўспамінаючы пра эпідэмію.

ав