У першыя два тыдні пасля ўвядзення антыкрызіснага шчыта польскія фірмы склалі ў Фонд сацыяльнага страхавання (ZUS) і на біржу працы больш за 1 млн 300 тысяч заяваў для атрымання падрыхтаванай для іх дапамогі.
Запісы гэтак званага антыкрызіснага шчыта, якія пачалі дзейнічаць з пачатку красавіка, прадугледжваюць, што прадпрымальнікі могуць падаць заяву на звальненні іх з аплат у сацыяльны фонд, на адтэрміноўку гэтых аплаты, на растэрміноўку неаплачаных рахункаў, а таксама заяву на выплату дапамогі за прастой – сказала Польскаму радыё міністр сям’і, працы і сацыяльнай палітыкі Марлена Малёнг.
-Заявы складаюць у ваяводскія біржы працы, сродкі патрэбныя, каб захаваць месцы працы. Нагадаю, гэта аплата за прастой, ці абмежаванне часу працы, у залежнасці ад сітуацыі ў дадзеным прадпрыемстве. Гэта таксама заявы на мікрапазыкі. Можна складаць і заявы ў Сацыяльны фонд страхавання. На сённяшні дзень такіх заяваў паступіла больш за 1 мільён 300 тысяч.
Міністр зазначыла, што на ахову месцаў працы да прадпрымальнікаў трапіць каля 1 мільярда злотых.
-На мікрапазыкі мы да гэтага часу прызначылі больш за 200 млн злотых (44 345 млн еўра). Таксама пачынаюцца выплаты на даплаты да заробкаў. Будзе выплачаная дапамога больш за 600 млн злотых (133 млн еўра). Калі скласці яшчэ іншыя выплаты, якія ідуць з Фонду сацыяльнага страхавання, то можна смела сказаць, што 1 млрд злотых (222 млн еўра) трапіць да прадпрымальнікаў з мэтай аховы месцаў працы, то бок для выплаты зарплат працаўнікам.
Віцэ-прэм’ер, міністр дзяржаўных актываў Яцэк Сасін тлумачыць, што такая вялікая колькасць заяваў ад фірмаў вынікае з таго, што абмежаванні ўдараюць у кожны сектар польскай гаспадаркі:
-Цэлая гастраномія, гатэльны сектар, паслугі – тут стала абавязвае забарона дзейнасці. Калі казаць пра вялікія фірмы, то ў першую чаргу крызіс ударае па транспартных фірмах, гаворка пры чыгунку. Межы зачыненыя, ёсць забарона перамяшчэння. Гэта таксама польскія авіялініі LOT, якія ўвогуле спыніліся, акрамя рэйсаў па перавозцы грузаў у рамках урадавых праграм. Праблемы ёсць і ў галіне энергетыкі, бо спажыванне энергіі значна зменшылася, што натуральным чынам змяншае даходы гэтых фірм. Сур’ёзныя праблемы мае горназдабываючая галіна.
Яцэк Сасін дадаў, што ў сувязі з абмежаваннямі ў гаспадарчай дзейнасці бюджэт краіны губляе мільярды злотых штодзённа.
Іншым вельмі важным крокам у падтрымку фірм быў перанос даты абавязку складання падатковай дэкларацыі – гаварыў у Польскім радыё 24 віцэ-міністр фінансаў Ян Сарноўскі. Ён таксама нагадаў пра іншыя вырашэнні, якія дапамогуць прадпрымальнікам:
-Таксама мы перасунулі ў часе тэрміны складвання справаздач па падатках. Гэта азначае, што ў кішэнях фірм, якія плацяць падатак PIT, застаюцца 10,4 млрд злотых (2,3 млрд еўра), а такіх фірм – 10,7 млрд. Гэта атрымліваецца 121 мільярд злотых наяўнымі, якія працуюць як крэдыт, не абкладзены падаткамі і працэнтамі. Гэтыя грошы дапамагаюць фірмам застацца на паверхні.
Ян Сарноўскі дадаў, што пандэмія асабліва моцна ўдарыла ў фірмы, якія маюць высокія сталыя кошты, напрыклад, працаўнічыя, а таксама прадпрыемствы, у якіх абарот зменшыўся да мінімуму:
-Фірмам, якія працаўладкоўваюць працаўнікоў, дапаможа перанос тэрміну заплаты задатку на падатак ад даходу. Гэтыя задаткі застануцца ў фірмах. Перанос даты на чэрвень (за сакавік і красавік) – гэта чарговыя 10 млрд злотых (2,22 млрд еўра), якія застануцца на рахунках прадпрымальнікаў.
Віцэ-міністр фінансаў дадаў, што ў сувязі з пандэміяй асабліва моцна пацярпела, між іншым, галіна нерухомасцяў, турызм і гастраномія.
Міністр сям’і, працы і сацыяльнай палітыкі Марлена Малёнг дадаткова паінфармавала, што 66 млрд злотых (14,63 млрд еўра) трапяць у гэтым годзе ў польскія сем’і ў рамках сацыяльных праграм. Гэтыя грошы не знаходзяцца пад пагрозай і планы будуць рэалізаваныя:
-У рамках праграмы «500+» у польскія сем’і трапіла амаль 105 млрд злотых. Сёння ў цяжкой гаспадарчай сітуацыі, выкліканай пандэміяй, гэта грошы, якія дапамагаюць сем’ям па меры магчымасці нармальна функцыянаваць. Таксама на праграму «Добры старт», то бок 300 злотых для кожнага дзіцяці на пачатак школьнага году, грошы зарэзерваваныя. Таксама 13-я пенсія, амаль 8 млрд злотых, забяспечаная.
Пенсіянеры і людзі на інваліднай групе, якія не маюць рахункаў, атрымаюць грошы ад паштальёнаў у бяспечных канвертах.
Уся неабходная інфармацыя пра «антыкрызісны шчыт» змешчаная на старонцы gov.pl/tarczaantykryzysowa. Інфармацыю пра шчыт можна таксама знайсці на партале polskieradio24.pl.
ав