Беларуская Служба

Microsoft заінвестуе ў Польшчы мільярд долараў

06.05.2020 09:21
У Польшчы, між іншым, узнікне цэнтар апрацоўкі дадзеных Microsoft – першы такі цэнтр у Цэнтральна-Усходняй Еўропе.
.
.geralt/pixabay.com/CC0

Грошы будуць прызначаныя на лічбавую трансфармацыю ў краіне, на прыспяшэнне інавацыйнага працэсу, а таксама развіццё Польскай лічбавай даліны.

Фірма падпісала з Нацыянальным хмарным сэрвісам стратэгічную партнёрскую дамову. Яна прадугледжвае, між іншым, узнікненне ў Польшчы цэнтра апрацоўкі дадзеных Microsoft – першы такі цэнтр у Цэнтральна-Усходняй Еўропе.

Гэта таксама адукацыйная дзейнасць, якая прадугледжвае павышэнне лічбавых здольнасцяў каля 150 тысячы працаўнікоў, ІТ-спецыялістаў, настаўнікаў, студэнтаў і грамадзян.

Прэм’ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі сказаў, што сучасныя тэхналогіі з’яўляюцца сёння адным з самых важных напрамкаў развіцця для фірм і для адміністрацыі. Паступова яны становяцца нашай штодзённасцю, сказаў прэм’ер.

-Ужо сёння самай вялікай кампаніяй на польскай фондавай біржы з’яўляецца вытворца відэагульняў. Эксперты кажуць, што рынак паслуг, звязаны з хмарамі дадзеных, у бліжэйшыя гады ў Польшчы будзе расці на 15% штогод.

Міністр Маравецкі дадаў, што чарговы глабальны гулец, Microsoft, выбраў Польшчу для самай вялікай такога тыпу інвестыцыі ў рэгіёне:

-Пра што гэта сведчыць? Што польскі лічбавы рынак з’яўляецца прыцягальным нават, калі гаспадаркі свету перажываюць крызіс. Гэта таксама даказвае, што польскія інжынеры і праграмісты цэняцца і ў ЗША, і ў Еўропе, і ў Варшаве. Неўзабаве Польшча стане брамай, праз якую мільёны чалавек атрымаюць доступ для стварэння дакументаў, графік ці прэзентацый.

Праграма развіцця здольнасцяў будзе ахопліваць курсы, праграмы электроннага навучання, варштаты і хакатоны, якія тычацца перапрацоўкі дадзеных у хмары, выкарыстання тэхналогіі штучнай інтэлігенцыі і машыннага навучання, перапрацоўкі вялікіх баз дадзеных і інтэрнэту рэчаў.

Гендырэктар кампаніі ў Польшчы Марк Логран гаворыць, што Польшча мае шанец быць у лічбавым сэрцы Еўропы. Чалец праўлення Магда Тачаноўска дадала, што ад працэсу лічбавання няма дарогі назад:

-Калі дадзеныя, як мы часта чуем апошнім часам, гэта паліва, то ўзнікненне новага цэнтру апрацоўкі дадзеных у Польшчы дае прадпрыемствам, вялікім, сярэднім і малым, доступ да паліва найлепшая якасці.

Нацыянальны хмарны сэрвіс у 2018 годзе паклікалі польскі банк PKO і Польскі фонд развіцця. Яго старшыня Павал Борыс сказаў, што супраца польскай хмары з Microsoft – гэта шанец на прыспяшэнне працэсу лічбавання польскай гаспадаркі:

-Асаблівым чынам гэта шанец для малых і сярэднік фірм, якія карысталіся паслугамі хмарнага вылічэння. Для іх гэта магчымасць павысіць сваю канкурэнтаздольнасць, рост на новых рынках. Інвенстыцыя Microsoft – гэта таксама шанец прыспяшэння ў сітуацыі, калі польская гаспадарка будзе выходзіць з крызісу.

Дырэктар банку PKO Збігнеў Ягела падкрэсліў, што польская хмара ўжо пасля 1,5 году ад пачатку існавання стварыла салідны фундамент для глыбокай трансфармацыі польскіх прадпрыемстваў і адміністрацыі:

-Дамова з вялікім глабальным гульцом, якім з’яўляецца Microsoft, гэта чарговы важны крок для працэсу алічбоўкі і прыспяшэння цэлай польскай гаспадаркі. Гэта асабліва важны крок у кантэксце беззваротных зменаў, якія адбываюцца на нашых вачах у грамадска-гаспадарчай сістэме. Лічбавая трансфармацыя – гэта вялікі шанец, каб хутчэй і больш эфектыўна справіцца з цяперашнім крызісам.

Намеснік дырэктара польскай хмары Дыр’юш Слівоўскі звярнуў увагу на тое, што грамадства з’яўляецца сведкамі свайго роду рэвалюцыі:

-У 2020 годзе мы не маем дачынення са зменамі. Мы сталі сведкамі рэвалюцыі. Раптам аказалася, што ўсё, што да гэтага часу было толькі і выключна прататыпам, як дыстанцыйнае навучанне, праца дома, інтэрнэт-гандаль, сёння не з’яўляюцца звычайным дапаўненнем да дзейнасці фірм. Яны сталі раўнапраўным, а часта нават лепшым, асноўным вырашэннем для гаспадаркі і грамадства.

Нагадаю, Microsoft заінвестуе ў Польшчы мільярд долараў. Грошы будуць прызначаныя на лічбавую трансфармацыю ў краіне, на прыспяшэнне інавацыйнага працэсу, а таксама развіццё Польскай лічбавай даліны.
Кампанія Microsoft прысутнічае ў Польшчы ўжо амаль 30 гадоў.


ав