Беларуская Служба

Расце лік палякаў, незадаволеных забаронай гандлю ў нядзелю

14.05.2020 13:54
52% палякаў лічыць, што забарона гандлю ў нядзелю павінна быць прыпыненая прынамсі да канца года.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneYummypic/Shutterstock

Расце лік палякаў, незадаволеных забаронай гандлю ў нядзелю, паведамляе газета Rzeczpospolita. Прычым колькасць жыхароў Польшчы, якім не падабаецца забарона, павялічваецца з моманту яе ўвядзення два гады таму. Цяпер, у сувязі з санітарна-эпідэміялагічнымі абмежаваннямі ў гандлёвых установах, колькасць крытыкаў забароны павялічылася яшчэ больш.

52% палякаў лічыць, што забарона гандлю ў нядзелю павінна быць прыпыненая прынамсі да канца года, вынікае з нядаўна праведзенага апытання грамадскай думкі. У 30% рэспандэнтаў – адваротнае меркаванне. Многія ўдзельнікі сацыялагічнага даследавання лічаць, што зняцце забароны прывядзе да змяншэння скаплення людзей у крамах і маркетах, што з'яўляецца важным чыннікам у эпоху эпідэміі.

Акрамя таго, шматлікія эканамісты звяртаюць увагу на тое, што дазвол на гандаль у нядзелю пазітыўным чынам паўплывае на эканоміку краіны ды дазволіць даць штуршок спажывецкай канʼюнктуры. Паводле іх, цяпер самае важнае – ажыўленне попыту, які замёр з моманту, калі было прынятае рашэнне аб закрыцці гандлёвых цэнтраў у рамках барацьбы з эпідэміяй каранавіруса, паведамляе газета Rzeczpospolita.

вс