X
Паважаны карыстальнік!
25 траўня 2018 году ўвайшло ў сілу Распараджэнне Еўрапейскага парламента і Еўрапейскага савета (ЕС) 2016/6/79 за 27 красавіка 2016 (RODO). Прапануем азнаёміцца з інфармацыяй пра апрацоўку асабістых дадзеных на сайце Polskieradio.pl
1.Адміністратарам асабістых дадзеных з'яўляецца Polskie Radio S.A з сядзібай у Варшаве, Al. Niepodległości 77/85, 00-977 Warszawa
2.Па пытанню, звязаным з вашымі дадзенымі, звяртайцеся да Інспэктара аховы асабістых дадзеных па электроннай пошце iod@polskieradio.pl альбо па тэл. (0048) 22 645 34 03.
3.Асабістыя дадзеныя апрацоўваюцца ў маркетынгавых мэтах на падставе дазволу карыстальніка.
4.Асабістыя дадзеныя могуць быць даступныя толькі для выканання паслуг, указаных у палітыцы прыватнасці.
5.Асабістыя дадзеныя не будуць перададзены за межы Еўрапейскай эканамічнай прасторы або міжнародным арганізацыям.
6.Асабістыя дадзеныя будуць захоўвацца на працягу 5 гадоў пасля адключэння профіля ў адпаведнасці з законам.
7.Вы маеце права атрымаць доступ да вашых асабістых дадзеных, выпраўляць іх, выдаляць або абмяжоўваць апрацоўку.
8.Вы маеце права забараніць далейшую апрацоўку; у выпадку, калі вы раней далі згоду на апрацоўку вашых асабістых дадзеных, вы можаце яе адклікаць. Ажыццяўленне права на адмену згоды не ўплывае на апрацоўку, якая адбылася да адклікання згоды.
9.Вы маеце права падаць скаргу ў назіральны орган.
10.Polskie Radio S.A. паведамляе, што падчас апрацоўкі асабістых дадзеных аўтаматычныя рашэнні не прымаюцца, а прафіляванне не ўжываецца.
Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на старонках dane osobowe, а таксама polityka prywatności.
ЗГОДЗЕН
Беларуская Служба

Польскія мясцовыя ўлады пачалі эканоміць нават на могілках

22.05.2020 14:39
Напрыклад, у мэрыі Кракава плануецца скараціць прыкладна 100 працоўных месцаў, што дазволіць зэканоміць каля 1,5 млн еўра.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneLUKASZ SZCZEPANSKI/REPORTER

Абмежаванні ў грамадскім транспарце, адключэнне асвятлення або скарачэнне колькасці штатных супрацоўнікаў у органах мясцовага самакіравання – лакальныя ўлады пачынаюць «рэзаць» выдаткі і гэта першыя ластаўкі вялікага «каранакрызісу», піша штодзённае выданне Rzeczpospolita.

Улады гістарычнай сталіцы Польшчы – Кракава папярэдне падлічылі, што з-за наступстваў сацыяльнага каранціну, стану эпідэміі ды агульнай эканамічнай сітуацыі ў краіне горад сёлета можа страціць каля 1 млрд злотых (210 млн еўра). Гэта выклікана змяньшэннем фінансавання мясцовага бюджэту, якое паступае з падаткаў гараджанаў.

- Бюджэт гораду не бярэцца з ніадкуль, – патлумачыў на сесіі гарадской рады мэр Кракава Яцэк Майхроўскі:

- Гэта шмат у чым звязана з падаткамі жыхароў і зарэгістраваных у Кракаве кампаніяў. Многія прадпрымальнікі цяпер вымушаныя скарачаць штат і выдаткі. Таму, каб не патрапіць у заганны круг, мы, як мясцовыя ўлады, намагаемся зрабіць усё, каб дапамагчы ім захаваць працоўныя месцы.

Каб абмежаваць памер страт, Кракаў пераглядае бягучыя выдаткі. У 2020 годзе занятасць у мэрыі плануецца скараціць прыкладна 100 працоўных месцаў, што дазволіць зэканоміць каля 1,5 млн еўра ў бюджэце на будучы год. У  Кракаве з сярэдзіны красавіка ўначы пачалі адключаць вулічнае асвятленне. «Тым не менш, цемра ахутвае Кракаў у начныя гадзіны, і не прыводзіць да росту злачыннасці ў грамадскай прасторы», – запэўніваюць кракаўскія чыноўнікі.

Мэр Лодзі Ханна Зданоўска замарозіла частку выдаткаў яшчэ ў красавіку. Скарачэння кранулі, сярод іншага, прэміі самой спадарыні мэр, святкавання Дня дашкольніка, прафілактычнай працы па перадухіленні цяжарнасцяў сярод падлеткаў і нават... утрымання гарадскіх могілак.

Бягучыя выдаткі праглядаюць і ўлады польскай сталіцы – Варшавы. «Вядуцца дэталёвыя аналітычныя працы, накіраваныя на вызначэнне ўзроўню патэнцыйных магчымасцяў эканоміі ва ўсіх структурных адзінках улады гораду, г. зн. у раённых адміністрацыях, бюджэтных арганізацыях і ўправах», – напісаў мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі, у адказ на запыт аднаго з дэпутатаў гарадской рады сталіцы.

Напэўна зменяцца цэны паркоўкі ў польскай сталіцы. На апошняй сесіі дэпутаты варшаўскай гарадской рады прынялі рашэнне аб пашырэнні зоны платнай паркоўкі, на наступным пасяджэнні яны павысяць тарыфы на паркоўку.

Скарачэнне фінансавання таксама закранула грамадскі транспарт, якім падчас эпідэміі карыстаецца значна менш людзей, чым раней. Напрыклад, у Кельцах не ходзяць аўтобусы васьмі лініяў, а частка лініяў не курсуе па выхадных. Верагодна, будзе ліквідаваная частка прыгарадных аўтобусных маршрутаў. Пра тое, як мясцовыя ўлады Польшчы эканомяць перад абліччам «каранакрызісу», пісала Rzeczpospolita.

эж