Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Палякі робяць стаўку на вадасховішчы

02.06.2020 13:07
Толькі сёлета ўлады плануюць выдаткаваць каля 150 млн злотых на будаўніцтва невялікіх вадасховішчаў.
.
Вадаём.Photo: _Alicja_/pixabay.com/CC0 Public Domain

Да канца 2020 года будуць рэалізаваныя інвестыцыі, якія палепшаць узровень падземных вод у Польшчы. Пра гэта ў інтэрвію Польскаму Радыё 24 заявіў міністр марской гаспадаркі і рачнога флота Марэк Грубарчык (Marek Gróbarczyk). Паводле яго, у краіне на будаўніцтва гэтак званых малых вадаёмаў будуць выдаткаваныя 150 мільёнаў злотых (больш за 33,5 мільёна еўра).
Міністар падкрэсліў, што гэтыя інвестыцыі неабходныя.

Змена клімату павінна паўплываць таксама на змену сістэмы размеркавання вады ў Польшчы. Апошнія ападкі дапамагаюць, але мы не можам разлічваць выключна на дождж, бо калі яго не будзе, то будзе праблема з засухай.

Міністр Марэк Грубарчык сказаў, што сёлетняя засуха з’яўляецца вынікам бясснежнай зімы і нязначнай колькасці ападкаў.

аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі