X
Паважаны карыстальнік!
25 траўня 2018 году ўвайшло ў сілу Распараджэнне Еўрапейскага парламента і Еўрапейскага савета (ЕС) 2016/6/79 за 27 красавіка 2016 (RODO). Прапануем азнаёміцца з інфармацыяй пра апрацоўку асабістых дадзеных на сайце Polskieradio.pl
1.Адміністратарам асабістых дадзеных з'яўляецца Polskie Radio S.A з сядзібай у Варшаве, Al. Niepodległości 77/85, 00-977 Warszawa
2.Па пытанню, звязаным з вашымі дадзенымі, звяртайцеся да Інспэктара аховы асабістых дадзеных па электроннай пошце iod@polskieradio.pl альбо па тэл. (0048) 22 645 34 03.
3.Асабістыя дадзеныя апрацоўваюцца ў маркетынгавых мэтах на падставе дазволу карыстальніка.
4.Асабістыя дадзеныя могуць быць даступныя толькі для выканання паслуг, указаных у палітыцы прыватнасці.
5.Асабістыя дадзеныя не будуць перададзены за межы Еўрапейскай эканамічнай прасторы або міжнародным арганізацыям.
6.Асабістыя дадзеныя будуць захоўвацца на працягу 5 гадоў пасля адключэння профіля ў адпаведнасці з законам.
7.Вы маеце права атрымаць доступ да вашых асабістых дадзеных, выпраўляць іх, выдаляць або абмяжоўваць апрацоўку.
8.Вы маеце права забараніць далейшую апрацоўку; у выпадку, калі вы раней далі згоду на апрацоўку вашых асабістых дадзеных, вы можаце яе адклікаць. Ажыццяўленне права на адмену згоды не ўплывае на апрацоўку, якая адбылася да адклікання згоды.
9.Вы маеце права падаць скаргу ў назіральны орган.
10.Polskie Radio S.A. паведамляе, што падчас апрацоўкі асабістых дадзеных аўтаматычныя рашэнні не прымаюцца, а прафіляванне не ўжываецца.
Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на старонках dane osobowe, а таксама polityka prywatności.
ЗГОДЗЕН
Беларуская Служба

Улады плануюць рэструктурызацыю шахтаў

29.07.2020 18:20
У планах закрыццё некалькіх шахтаў і скарачэнне заробкаў шахцёраў.
KWK Budryk JSW w Ornontowicach
KWK Budryk JSW w OrnontowicachŁukasz Kalinowski/East News

Польскі ўрад планаваў закрываць нерэнтабельныя сілезскія шахты, а шахцёрам скарачаць зарплаты. Аднак прафсаюзы ўвогуле не пагадзіліся на перамовы. Шахцёры на выбарах аддавалі свой голас за Анджэя Дуду, бо былі ўпэўненыя, што ён для іх – гарантыя працаўладкавання. Цяпер яны страшна злыя, - піша Gazeta Wyborcza.

Намеснік прэм'ер-міністра Яцэк Сасін учора меўся пазнаёміць шахцёраў з планам рэструктурызацыі буйнейшай горназдабыўной кампаніі Polska Grupa Górnicza.

- Не трэба траціць час на дыскусію пра дакумент, які, без сумнення, не атрымае адабрэння, – сказалі ў Міністэрстве дзяржаўных актываў.

Шахцёры даведаліся аб планах рэструктурызацыі ад журналістаў і прапановы ўраду былі для іх непрымальнымі. Між іншым, яшчэ сёлета былі б закрыты чатыры шахты, у тым ліку легендарная шахта Вуек, у якой у часы ПНР у пратэстах супраць камуністычных улад некалькіх шахцёраў страцілі жыццё.

Агулaм у гэтых чатырох шахтах працуе цяпер амаль 8 тыс. чалавек. З 2010 г. шахты панеслі страты ў памеры 2,5 млрд злотых.

- Папраўчыя дзеянні магчымыя толькі ва ўмовах згоды ўсіх бакоў. Мы тым адрозніваемся ад нашых папярэднікаў, ураду Грамадзянская платформы і Польскай сялянскай партыі, што з шахцёрамі размаўляем, а не страляем у іх, – заявіў прадстаўнік цяперашняга ўраду пасля 5 гадзін безвыніковых перамоваў.

Яцэк Сасін такім чынам прыгадаў падзеі 2015 г. у адной з сілезскіх шахтаў, дзе адбыліся сутыкненні шахцёраў з паліцыяй.

яс