X
Паважаны карыстальнік!
25 траўня 2018 году ўвайшло ў сілу Распараджэнне Еўрапейскага парламента і Еўрапейскага савета (ЕС) 2016/6/79 за 27 красавіка 2016 (RODO). Прапануем азнаёміцца з інфармацыяй пра апрацоўку асабістых дадзеных на сайце Polskieradio.pl
1.Адміністратарам асабістых дадзеных з'яўляецца Polskie Radio S.A з сядзібай у Варшаве, Al. Niepodległości 77/85, 00-977 Warszawa
2.Па пытанню, звязаным з вашымі дадзенымі, звяртайцеся да Інспэктара аховы асабістых дадзеных па электроннай пошце iod@polskieradio.pl альбо па тэл. (0048) 22 645 34 03.
3.Асабістыя дадзеныя апрацоўваюцца ў маркетынгавых мэтах на падставе дазволу карыстальніка.
4.Асабістыя дадзеныя могуць быць даступныя толькі для выканання паслуг, указаных у палітыцы прыватнасці.
5.Асабістыя дадзеныя не будуць перададзены за межы Еўрапейскай эканамічнай прасторы або міжнародным арганізацыям.
6.Асабістыя дадзеныя будуць захоўвацца на працягу 5 гадоў пасля адключэння профіля ў адпаведнасці з законам.
7.Вы маеце права атрымаць доступ да вашых асабістых дадзеных, выпраўляць іх, выдаляць або абмяжоўваць апрацоўку.
8.Вы маеце права забараніць далейшую апрацоўку; у выпадку, калі вы раней далі згоду на апрацоўку вашых асабістых дадзеных, вы можаце яе адклікаць. Ажыццяўленне права на адмену згоды не ўплывае на апрацоўку, якая адбылася да адклікання згоды.
9.Вы маеце права падаць скаргу ў назіральны орган.
10.Polskie Radio S.A. паведамляе, што падчас апрацоўкі асабістых дадзеных аўтаматычныя рашэнні не прымаюцца, а прафіляванне не ўжываецца.
Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на старонках dane osobowe, а таксама polityka prywatności.
ЗГОДЗЕН
Беларуская Служба

Міжнародная супраца ў галіне ветравой энергетыкі дапаможа польскай прамысловасці

30.07.2020 13:20
Дзякуючы блізкаму супрацоўніцтву балтыйскія краіны могуць дасягнуць у галіне ветравой энергетыкі больш, чым маглі б зрабіць самастойна.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnePixabay

Бальшыня краін, якія знаходзяцца на беразе Балтыйскага мора, лічаць марскую энергетыку адной з апораў энергетычнай трансфармацыі. Рэгіянальнае супрацоўніцтва паміж рознымі краінамі балтыйскага рэгіёну, да якога павінна далучыцца і Польшча, можа значна паскорыць пераход на больш экалагічныя крыніцы энергіі. Гэта шанец развіцця польскай прамысловасці – чытаем на сайце BiznesAlert.pl.

Напрыклад, Літва плануе значна павысіць адсотак узнаўляльных крыніц у вытворчасці электраэнергіі – да 2050 года нават да 80%. Дзяржава мае намер выкарыстоўваць выключна энергію ўнутранай вытворчасці. Гаворка ідзе перш за ўсё пра ветравую энергетыку. Таксама Эстонія пазірае ў напрамку Балтыйскага мора, плануючы ўжо ў 2030 годзе палову энергіі атрымліваюць з узнаўляльных крыніц. У сваю чаргу Латвія вядзе перамовы з Эстоніяй аб будаўніцтве ветравога комплексу ў Рыжскім заліве.

Марская энергетыка можа быць аб’ектам супрацоўніцтва балтыйскіх краін, якое магло б узмацніць энергетычныя рынкі. Супраца мае істотнае значэнне асабліва ў кантэксце стварэння інфраструктуры перадачы электраэнергіі. Кааперацыя дазволіць панізіць кошты перасылкі ды захоўвання энергіі. Развіццё сектару марской ветравой энергетыкі можа дазволіць Польшчы пасля перыяду стагнацыі вярнуцца на еўрапейскую мапу ветравой энергетыкі. Польшча магла б стаць свайго роду хабам, калі гаворка ідзе пра сэрвісныя парты або цэнтры сэрвіснага абслугоўвання, якія маглі б аказваць паслугі таксама літоўскім або эстонскім кампаніям.

Дзякуючы блізкаму супрацоўніцтву балтыйскія краіны могуць дасягнуць у галіне ветравой энергетыкі больш, чым маглі б зрабіць самастойна. Кааперацыя ў раёне Балтыйскага мора можа стаць адной з апораў энергетычнай трансфармацыі. Супраца можа адбывацца ў сферы прамысловасці, а таксама гібрыдных ветравых праектаў на моры – піша Патрыцыя Рапацка.

нг