Беларуская Служба

Усё больш беларусаў можа шукаць шчасця ў Польшчы

15.08.2020 09:10
Напружаная сітуацыя можа прычыніцца да таго, што ахвотных выехаць у Польшчу будзе ўсё больш.
Акцыя ў БерлінеPAP/EPA/CLEMENS BILAN

Пратэсты ў Мінску. Усё больш беларусаў можа шукаць шчасця ў Польшчы – піша партал money.pl.

Калісці на заробкі беларусы ехалі ў Маскву. Цяпер усё часцей гэта выезд у Варшаву. Напружаная сітуацыя можа прычыніцца да таго, што ахвотных выехаць у Польшчу будзе ўсё больш.

Беларусы – гэта другая па велічыні пасля ўкраінцаў група іншаземцаў у Польшчы. На пачатку 2020 году 25,6 тысяч беларускіх грамадзян мелі дазвол на прыбыванне ў Польшчы. Годам раней беларусаў з відам на жыхарства было толькі крыху больш за 5 тысяч. У Польшчы дзейнічае таксама каля 2200 фірм, уладальнікамі ці саўладальнікамі якіх з’яўляюцца беларусы. Большая колькасць з іх займаецца транспартам і будаўлянымі паслугамі.

Аднак, цяжка падлічыць, колькі дакладна беларусаў прыязджае на сезонную працу. Эксперты заўважаюць, што польскі рынак працы становіцца для іх усё больш прыцягальным. А можа прыцягваць яшчэ больш – асабліва беручы пад увагу нестабільную сітуацыю ў Мінску. Так было ў выпадку ўкраінцаў.

ав