Беларуская Служба

Турыстычны ваўчар стаў хітом вакацыяў у Польшчы

18.08.2020 10:31
У Польшчы выдалі ўжо амаль 700 тысяч турыстычных ваўчараў.
 .
Балтыйскае мора.Photo: JerzyGorecki /pixabay.com/CC0 Public Domain

Фонд сацыяльнага страхавання (ZUS) выдаў ужо больш за 668 тысяч турыстычных ваўчараў на суму звыш 572 мільёнаў злотых (больш за 130,5 мільёнаў еўра). Рэгістрацыя і выдача ваўчараў адбываецца пастаянна праз Платформу электронных паслуг. «Зацікаўленасць ваўчарамі велізарная», – кажа старшыня Фонда сацыяльнага страхавання прафесар Гертруда Усціньска (Gertruda Uścińska).

Паводле апошніх дадзеных, атрымальнікі здзейснілі ваўчарамі каля 114 тысяч аплатаў на агульную суму прыблізна 83 млн злотых (амаль 19 мільёнаў еўра). Да гэтага часу пра намер удзельнічаць у праграме паведамілі больш за 15 тысяч турыстычных субʼектаў і некамерцыйных арганізацый.

Нагадваем, бацькі могуць атрымаюць па 500 злотых (каля 114 еўра) на кожнае дзіця і дадатковыя 500 злотых на дзіця з абмежаванымі магчымасцямі. Выкарыстоўваючы ваўчар, палякі змогуць аплачваць гасцінічныя паслугі і турыстычныя мерапрыемствы ў Польшчы.
Ваўчар дзейнічае да 31 сакавіка 2022 года і не падлягае абмену на наяўныя грошы ці іншыя сродкі аплаты. Ён павінен падтрымаць сем’і і індустрыю турызму Польшчы.

Турыстычныя суб’екты і грамадскія арганізацыі, якія за гасцінічныя паслугі або турыстычныя мерапрыемствы хочуць прыняць аплату ваўчарам, павінны быць унесены спіс, які каардынуе Польская турыстычная арганізацыя.

аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі