Беларуская Служба

Польская эканоміка хуткімі тэмпамі выходзіць з пандэмічнага крызісу

18.08.2020 15:11
Паводле эканамістаў, найбольш пацярпелі сферы паслуг, такія як транспарт і турызм.
Аўдыё
  • Польская эканоміка хуткімі тэмпамі выходзіць з пандэмічнага крызісу.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. geralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

У другім квартале польская эканоміка скарацілася на 8,2 працэнта ў параўнанні з другім кварталам мінулага года. Пра гэта сведчыць хуткая ацэнка валавoга ўнутранага прадукту, апублікаваная Галоўным статыстычным упраўленнем.

Галоўны эканаміст PKO Bank Polski Пётр Буяк(Piotr Bujak) заявіў, што падзенне ВУП было ніжэйшае за сярэдні прагноз эканамістаў. Паводле яго, гэта даволі добры вынік, улічваючы тое, што адбывалася ў эканоміцы ў другім квартале.

- Паводле нашых ацэнак, падзенне ВУП у другім квартале – гэта вынік скарачэння інвестыцыяў і спажывання. Станоўча на вынік паўплываў экспарт, паколькі яго сітуацыя была лепшая, чым імпарту. Дыверсіфікаваны, разнародны экспарт ахоўваў Польшчу ад адмоўных эканамічных наступстваў пандэміі.

Эканаміст падкрэсліў, што найбольш пацярпелі сферы паслуг, такія як транспарт і турызм.

- Першыя месячныя дадзеныя за трэці квартал бягучага году, то бок за ліпень, жнівень, а таксама такія дадзеныя, як аплаты, здзейсненыя карткамі банку PKO Bank Polski, паказваюць, што польская эканомікі выходзіць з крызісу хуткімі тэмпамі. Таму ў трэцім квартале падзенне ВУП будзе меншае. Тым не менш эканоміцы пагражае перспектыва другой хвалі пандэміі.

Пётр Буяк дадаў, што інфармацыя за трэці квартал бягучага году павінна быць больш аптымістычная. Усё ж ён адзначыў, што складана прагназаваць тэмпы эканамічнага росту на працягу 2020 года, паколькі гэта залежыць ад развіцця эпідэмічнай сітуацыі.

аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі