Беларуская Служба

Польшча выдзеліць 795 мільёнаў еўра на будаўніцтва мясцовых дарог

25.08.2020 14:06
Міністр інфраструктуры: За сродкі з Фонду лакальных дарогаў будуць адрамантаваны больш за 22 тысячы кіламетраў дарог.
Аўдыё
  • Польшча выдзеліць 795 мільёнаў еўра на будаўніцтва мясцовых дарог.
M   .
Mіністр інфраструктуры Анджэй Адамчык. PAP/Łukasz Gągulski

Да 2023 года за сродкі з Фонду лакальных дарогаў будуць адрамантаваны больш за 22 тысячы кіламетраў гмінных і паветавых дарогаў, заявіў міністр інфраструктуры Анджэй Адамчык (Andrzej Adamczyk), які нанёс візіт у Малапольшчу. Надоечы ў гэтым рэгіёне былі завершаны дзве інвестыцыі, фінансаваныя з гэтага дзяржаўнага фонду.

Міністр інфраструктуры падкрэсліў, што большасць гэткіх інвестыцый рэалізуюць польскія прадпрымальнікі.

- Зараз у Польшчы праходзіць рэалізацыя больш за 2 тысяч 400 гэткіх інвестыцыяў. Трэба памятаць пра ўзніклыя дзякуючы ім месцы працы і сродкі, якія канчаткова атрымаюць згаданыя прадпрыемствы, а таксама, напрыклад, вытворчы будаўнічых матэрыялаў. Гэта імпульс для развіцця.

Нагадваем, сёлета польскі ўрад выдзеліць 3,5 млрд злотых (амаль 795,5 мільёна еўра) на рэканструкцыю і будаўніцтва новых мясцовых дарог.

аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі