Беларуская Служба

Міністр фінансаў: Польская эканоміка ўстойлівая да крызісаў

03.09.2020 13:01
Пасля ўнясення паправак у бюджэт, зніжэнне ВУП у Польшчы разлічана на ўзроўні 4,6%
Аўдыё
  • ра тое, якія Польшча мае шанцы на хуткі выхад з рэцэсіі расказвае міністр фінансаў Тадэвуш Касьціньскі:
Minister finansów Tadeusz Kościński.
Minister finansów Tadeusz Kościński.twitter/Ministerstwo Finansów

Эпідэмія каранавіруса і выкліканае ёй скарачэнне спажывання моцна ўдарыла па сусветнай гаспадарцы. Еўрапейская эканоміка і ў прыватнасці польская не стала выключэннем. 

Лёс Аб’яднанай Еўропы і шанцы хуткага выйсця з рэцэсіі, выкліканай каранавірусам – галоўныя тэмы Еўрапейскага эканамічнага кангрэса, які зараз праходзіць у сталіцы польскай Сілезіі – у Катавіцах. Пасля ўнясення паправак у бюджэт зніжэнне ВУП у Польшчы разлічана на ўзроўні 4,6%. Пра тое, якія Польшча мае шанцы на хуткі выхад з рэцэсіі расказвае міністр фінансаў Тадэвуш Касьціньскі:

-Я думаю, што вельмі добрыя шанцы, бо мы прагназуем спад у 4.6% сёлета. Зразумела, на працягу года квартал за кварталам, у другім квартале ў параўнанні з першым было значна горш, адбывалася «замарожванне» эканомікі на – 8,9%.

Аднак гэтую рэцэсію трэба разглядаць на фоне ўсёй Еўропы. Сёлета ў ЕЗ будзе рэцэсія вышэйшая за 8%, і гэта ўдвая больш, чым у Польшчы. Прагнозы на наступны год для Польшчы, гэта значыць прагнозы Еўракамісіі, а таксама нашыя ўнутраныя – рэцэсія на ўзроўні каля 4%. Еўрапейская Камісія крыху больш аптымістычная ў сваіх прагнозах. Такім чынам эканоміка ўсяго Еўрапейскага Звязу вырасце на 5,8% у наступным годзе, гэта значыць больш, чым у Польшчы, але гэта адбываецца з-за таго, што спад у Еўропе сёлета значна глыбейшы, таму яго будучы рост будзе большым у наступным годзе.(...)

Польская эканоміка выйдзе з гэтай рэцэсіі адносна хутка, магчыма ўжо напрыканцы наступнага года. У сваю, чаргу прагназую, што эканоміка ўсяго ЕЗ адновіцца толькі ў 2022 годзе.

Польская эканоміка ўстойлівая да крызісаў, заявіў міністр фінансаў Польшчы Тадэвуш Касьціньскі, які зараз працуе на Еўрапейскім эканамічным кангрэсе ў Катавіцах.

Слухайце аўдыё!

PR/эж