Беларуская Служба

Матэвуш Маравецкі: 2021 год стане годам эканамічнага ўздыму

29.09.2020 16:23
Польскі ўрад прыняў закопраект бюджэту на 2021 год.
Warszawa, 28.09.2020. Premier Mateusz Morawiecki podczas konferencji prasowej po posiedzeniu rządu w siedzibie KPRM
Warszawa, 28.09.2020. Premier Mateusz Morawiecki podczas konferencji prasowej po posiedzeniu rządu w siedzibie KPRMPAP/Radek Pietruszka

Польскі ўрад прыняў закопраект дзяржбюджэту на наступны год. У дакуменце закладзена, што даходы складуць амаль 405 млрд. злотых (88,5 млрд еўра), а выдаткі – амаль 487 млрд. злотых (106 млрд еўра). Гэта азначае, што дэфіцыт бюджэту можа дасягнуць крыху больш за 82 мільярды злотых (17,5 млрд еўра). Таксама закладзена, што ВУП павялічыцца на 4%, вярнуўшыся да ўзроўню апошніх гадоў.

Прэмʼер-міністр Матэвуш Маравецкі заявіў, што ўся сацыяльная палітыка ўраду будзе працягнута. Гаворка ідзе пра 500 злотых (109 еўра) на кожнае дзіця, выплата дадатковай 13-й пенсіі для кожнага пенсіянера ў год, 300 злотых (65 еўра) адзін раз у год для дзяцей і моладзі ў школьным узросце.

- Гэта фінансавая падтрымка для семʼяў, для вучняў, для пенсіянераў. Таксама застанецца ўсё тое, што мы абяцалі на 2021 год. Усе расходы ўнесены ў дзяржбюджэт і дзяржаўны дэфіцыт.

Прэмʼер-міністр Маравецкі зазначыў, што сёлета зніжэнне ВУП магмыча не перакрочыць 3,5%.

- Гэта вельмі добры каэфіцыент, таму што ён паказвае, што хістанне намінальнага ВУП будзе мінімальным, адначасова ён прагназуе добры старт у 2021 год.

У адпаведнасці з Законам аб дзяржаўных фінансах, Рада Міністраў прымае законапраект аб дзяржбюджэце на наступны год і разам з яго абгрунтаваннем прадстаўляе на разгляд Сейма да 30 верасня.

яс

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі