Беларуская Служба

Польшча на рэкордную суму аштрафавала «Газпрам»

07.10.2020 19:12
Упраўленне абароны канкурэнцыі і правоў спажыўцоў Польшчы наклала на расійскую кампанію «Газпрам» штраф сумай больш за 5,9 млрд еўра.
.
.PAP/EPA/SERGEI ILNITSKY

Кіраўнік Упраўлення абароны канкурэнцыі і правоў спажыўцоў Польшчы (UOKiK) Томаш Хрустны наклаў на расійскую кампанію «Газпрам» штраф сумай больш за 5,9 млрд еўра, а на пяць іншых кампаній, якія ўдзельнічаюць у будаўніцтве газаправода Nord Stream 2, больш за 52 млн еўраў, пішуць на інфармацыйным партале польскага тэлебачання TVP.info. Згодна з рашэннем кіраўніка Упраўлення, субʼекты гаспадарання абавязаны скасаваць кантракты, заключаныя на фінансаванне газаправода Nord Stream 2.

Вынясенне пастановы і накладанне максімальнага штрафу звязана з завяршэннем адміністрацыйнага следства Упраўлення абароны канкурэнцыі і правоў спажыўцоў у дачыненні да кампаніі, адказнай за будаўніцтва і эксплуатацыю газаправода Nord Stream 2.

Два гады таму па гэтай справе было абвінавачана шэсць прадпрыемстваў. Гэта былі: расійскі «Газпром», французская кампанія Engie Energy (краіна рэгістрацыі Швейцарыя), нямецкі Uniper, Аўстрыйская OMV, англійская Shell і нямецкая Wintershall (апошнія чатыры кампаніі зарэгістраваныя ў Нідэрландах).

Упраўлення абароны канкурэнцыі і правоў спажыўцоў Польшчы лічыць, што агромністы штраф накладзены на расійскую дзяржаўную карпарацыю «Газпрам» паспрыяе выкананню антыманапольнага заканадаўства ў будучыні, пісалі на партале польскага тэлебачання TVP.info.

эж