Беларуская Служба

Зарплата медыцынскага персаналу, які змагаецца з COVID-19, вырасце ўдвая

03.11.2020 13:01
Рашэннем міністра аховы здароўя, з 1 лістапада большыя грошы атрымаюць не толькі лекары.
Здымак мае ілюстрацыйны характарe-gabi/pixabay.com/CC0 Public Domain


Медыцынскі персанал, які змагаецца з пандэміяй каранавіруса, з 1 лістапада атрымае ўдвая большую зарплату. Міністр аховы здароўя Адам Нядзельскі даручыў павышэнне зарплатаў медыкаў старшыні Нацыянальнага фонду аховы здароўя.

Да гэтай пары дадатковае ўзнагароджанне за барацьбу з COVID-19 атрымлівалі лекары, медсёстры і парамедыкі ў бальніцах ІІ і ІІІ катэгорыі забеспячэння.

Прэс-сакратар Нацыянальнага фонду здароўя Сыльвя Вонджык-Буляж (Sylwia Wądrzyk-Bularz) падкрэсліла, што з 1 лістапада дадатковыя грошы атрымліваюць усе супрацоўнікі службы хуткай дапамогі і супрацоўнікі лабараторыяў, якія робяць тэсты на каранавіруса.

- Цяпер дадатковыя грошы атрымаюць таксама супрацоўнікі Аддзяленняў неадкладнай медыцынскай дапамогі, парамедыкі, а таксама супрацоўнікі лабараторыяў шпіталяў усіх катэгорый забеспячэння, з якімі Нацыянальны фонд здароўя заключыў дамову на выконванне тэстаў на наяўнасць каранавіруса. З 1 лістапада дадатковыя сродкі былі павялічаныя ўдвая і складаюць 100% зарплаты.

Сродкі на дадатковае ўзнагароджанне для медыцынскага персаналу, які змагаецца пандэміяй каранавіруса будуць вылучаныя з бюджэту дзяржавы, з часткі якая знаходзіцца ў распараджэнні міністра аховы здароўя.

аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі