Беларуская Служба

Польскія кампаніі пачалі экспансію на нямецкім рынку

03.11.2020 11:11
«Гэта тычыцца такіх галін, як хімічная, мэблевая, медычная выстрочасці і лагістыка».
Zdjęcie ilustracyjne.
Zdjęcie ilustracyjne. xieyuliang / shutterstock

Паводле інфармацыі інтэрнэт-выдання Business Insider, польскія кампаніі ўмацоўваюць сваю пазіцыю на нямецкім рынку. Часта бывае такая сітуацыя, што польскія кампаніі паглынаюць сваіх нямецкіх кліентаў.

«Гэта тычыцца такіх галін, як хімічная, мэблевая, медычная выстрочасці і лагістыка», – кажа выданню Business Insider Кшыштаф Камоля, дырэктар па міжнародных адносінах у прадстаўніцтве карпарацыі BGK у Франкфурце.

«Польскія кампаніі, якія доўгі час працуюць у будаўнічай галіне, нягледзячы на крызіс, выкліканы эпідэміяй каранавіруса, плануюць інвестыцыі, напрыклад, у форме паглынання цяперашніх кліентаў, выкарыстоўваючы ўсё больш распаўсюджаную праблему правапераемнасці ў гэтай краіне. Такім чынам яны ператвараюцца з існуючых субпадрадчыкаў у генеральных падрадчыкаў», – дадае Кшышта Камоля.

Business Insider паведамляе: Нямецкая статыстыка сведчыць, што ў ФРГ інвеставалі прыкладна 1,8 тысяча гаспадарчых субʼектаў з Польшчы, у якіх працуе больш за 20 тысяч чалавек. Гэта больш, чым расійскія кампаніі, якіх у Нямеччыне налічваецца 1850, але ў іх працуе менш чым 10 тысяч чалавек, падсумавалі ў інтэрнэт-выданні Business Insider.

эж