Беларуская Служба

Эканамічны спад непазбежны, вяртаецца пагроза звальненняў

08.11.2020 13:27
Кожны дзень страты ў эканоміцы будуць складаць 700 млн злотых, то бок 10 адсоткаў ВУП.
Zdjęcie ilustracyjne.
Zdjęcie ilustracyjne.Pixabay

Эканамічны спад непазбежны, вяртаецца пагроза звальненняў

Нават калі стартуюць урадавыя праграмы падтрымкі, а лакдаўн працягнецца да паловы снежня, польскую эканоміку і так чакае крах. Рост беспрацоўя будзе большы, чым вясной, піша на першай  паласе "Rzeczpospolita".

У чацвер у Польшчы зафіксавана рэкордную колькасць новых заражэнняў - 27 тысяч. Прэм'ер-міністр заявіў, што ў Польшчы будзе абвешчаны нацыянальны карантын, калі колькасць зараженняў за суткі будзе вагацца паміж 70-75 на 100 тысяч насельніцтва.

Нацыянальны карантын азначае забарону на выхад з дому акрамя на працу і за прадуктовымі пакупкамі.

Эканамісты ўпэўнены, што абвастрэнні ў сувязі з пандэміяй азначаюць эканамічны спад.

- Кожны дзень страты ў эканоміцы будуць складаць 700 млн злотых, то бок 10 адсоткаў ВУП, -адзначае галоўны эканаміст Фэдэрацыі Польскіх прадпрымальнікаў Лукаш Казлоўскі.

-Апошнія рашэннні ўраду нясуць вялізарны ўдар па гандлёвых цэнтрах, якія ўжо панеслі вялікія страты падчас веснавога лакдаўну, - кажа прадстаўнік уладальніка трох цэнтраў Gemini Park Анна Мальхарэк.

"Калі не будуць уведзены значныя інструменты падтрымкі для ўладальнікаў цэнтраў і для арэндатараў, то хвалі банкруцтва і масавых звальнення працаўнікоў трэба чакаць яччэ перад Калядамі", - лічаць эканамісты, якія падкрэсліваюць, што шматлікія сэктары ад вясны  змагаюцца з крызысам і не вядома, як доўга яны змогуць пратрымацца, не звальняючы працаўнікоў.

Серыя "Польская мова без межаў" ствараецца ў супрацоўніцтве з Фондам "Дапамога палякам на Усходзе".

Праграма фінансуецца Канцылярыяй прэм'ер-міністра ў рамках Грамадскага задання па аказанні дапамогі польскай дыяспары і палякам за мяжой.

яс