Беларуская Служба

"Газпром" падаў скаргу ў польскі суд, каб адхіліць штраф за "Пaток 2"

08.11.2020 18:32
«Газпром» падкрэслівае, што «прынцыпова не згодзен з пазіцыяй UOKiK».
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock.com/eleonimages

«Газпром» звярнуўся ў польскі Суд па канкурэнцыі і абароне спажыўцоў з нагоды рашэння польскага Упраўлення па канкурэнцыі і абароне спажыўцоў UOKiK, якое наклала штраф на кампаніі-ўдзельніцы ў будаўніцтве газаправода «Паўночны паток 2». Аб гэтым чытаем на сайце energetyka24.pl

«Газпром» падкрэслівае, што «прынцыпова не згодзен з пазіцыяй UOKiK». Расіяне прытрымліваюцца таксама пазіцыі, што ў выпадку абскарджання рашэння Упраўлення па канкурэнцыі і абароне правоў спажыўцоў « яно не будзе выконвацца да канчатковага вырашэння адпаведнага суда».

«Газпром» падаў апеляцыю ў суд у пачатку кастрычніка гэтага года.

Расійскае агенцтва RИA Новости 2 лістапада паведаміла, што аўстрыйская кампанія OMV, якая ўдзельнічае ў праекце «Паўночны паток 2», таксама мае намер звярнуцца ў суд.

6 кастрычніка польскае Упраўленне па канкурэнцыі і абароне правоў спажыўцоў наклала штрафы на кампаніі, якія ўдзельнічаюць у будаўніцтве «Паўночнага патоку-2», у тым ліку на «Газпром» – 29 млрд злотых і на пяць іншых кампаній, якія будуюць трубаправод, больш за 234 млн. злотых.

Гэта рашэнне і накладанне максімальнага штрафу звязанае з тым, што кампанія, адказная за будаўніцтва і эксплуатацыю газаправода «Паўночны паток 2» не атрымала неабходнай згоды старшыні UOKiK.

У адпаведнасці з рашэннем UOKiK суб'екты гаспадарання абавязаны скасаваць кантракты, заключаныя на фінансаванне газаправода. Справа тычыцца кампаній: французскай Engie Energy (55,5 млн. злотых), аўстрыйскай OMV (87,7 млн. злотых), і нямецкіх Shell (30,2 млн. злотых), Uniper (29,9 млн. злотых) і Wintershall (30,8 млн. злотых).

яс