Беларуская Служба

Нямеччына выпусціць манету з «польскім акцэнтам»

09.11.2020 14:19
Манета прысвечана 50-ай гадавіне візіту канцлера Нямеччыны Вілі Брандта ў Польшчу.
        50-       .
Урад ФРГ вырашыз чаканіць памятную манету з нагоды 50-ай гадавіны сімвалічнага жэсту канцлера Нямеччыны Вілі Брандта. Fot: Bundesbank

Урад ФРГ вырашыў чаканіць памятную манету з нагоды 50-ай гадавіны сімвалічнага жэсту канцлера Нямеччыны Вілі Брандта. Гаворка ідзе пра гістарычны візіт нямецкага лідара, пішуць на польскім партале money.pl. 7 снежня 1970 года Вілі Брандт наведаў Польшчу і аддаў даніну пашаны ахвярам Галакосту, стоячы на каленях перад Помнікам героям паўстання ў Варшаўскім гета.

Як нагадвае Бундэсбанк, гэты важны момант канцлер апісаў у сваіх мемуарах: «Я рабіў тое, што робяць людзі, калі словы церпяць няўдачу». Так званы нацыянальны бок манеты распрацаваў берлінскі мастак Бодо Брошат. Еўрапейскі бок будзе выглядаць як і звычайныя 2 еўра, якія знаходзяцца ў абарачэнні з 2007 года, ён ўяўляе сабой мапу Еўропы без дзяржаўных межаў.

Чакаецца, што ў абарачэнне будзе ўведзена 30 мільёнаў такіх манет. Памятная манета будзе дзейнічаць як нармальны плацежны сродак ва ўсёй еўразоне, адзначаюць на польскім партале money.pl

эж