Беларуская Служба

Mэблевыя крамы неўзабаве будуць вызваленыя з забароны гандлю

10.11.2020 15:12
Адчыніць крамы паабяцаў намеснік прэм'ер-міністра і міністр развіцця, працы і тэхналогіі Яраслаў Говін.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjne PFN/Twitter

У апошнюю пятніцу крамы з мэбляй зачыніліся знянацку на аснове распараджэння ўраду па абмежаванні распаўсюджвання каранавіруса. Знянацку, таму, што ў праекце распараджэння яны не называліся. Крамы з мэбля ўвялі ў апошняй хвіліне і нечакана для гэтага сектара.

Аднак у панядзелак прайшла сустрэча намесніка прэм'ер-міністра і міністра развіцця, працы і тэхналогіі Яраслава Говіна з уладальнікамі гандлёвых сетак па продажу мэблі, і палітык паабяцаў адчыніць крамы.

Прадпрымальнікі прапанавалі чатыры дзеянні па ўзмацненні бяспекі падчас пакупак, – сказаў Говін:

- Адзін кліент на 20м2, абавязковая дэзынфекцыя рук на ўваходзе і на тэрыторыі крамы. Адзін санітарны пункт па дэзынфекцыі на 500м2. Будзе весціся таксама маніторынг кліентаў.

Говін за тое, каб у Польшчы як мага хутчэй адмяніць забарону на працу крамаў з мэбляй, бо гэта ўмова для далейшага дынамічнага развіцця ўсяго сектара.

- Мэблевая прамысловасць належыць да вядучых галін у Польшчы. У час пандэміі польскія фірмы ўвайшлі на пустое месца ў парваных ланцугах паставак. Сёння польская мэбля прадаецца па ўсім свеце яшчэ ў большых абʼёмах чым да выбуху эпідэміі.

Прадстаўнікі мэблевага сектара хочуць, каб крамы з мэбляй маглі адчыніцца ўжо ў бліжэйшы чацвер.

яс

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі