Беларуская Служба

Польскі рынак працы адкрываецца для беларусаў

25.11.2020 10:01
Паводле афіцыйных дадзеных, да канца кастрычніка беларусы атрымалі каля 1,9 тысячы гуманітарных віз у Польшчу.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Photo: geralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

З 1 снежня беларусы, якія прыязджаюць у Польшчу на падставе гэтак званай  гуманітарнай візы, а таксама ІТ-спецыялісты і лекары не будуць прымушаныя звяртацца па дазвол на працу, інфармуе Rzeczpospolita.

Паводле газеты, 1 снежня павінны ўступіць у сілу новыя правілы, якія вызваляюць ад гэтага абавязку беларусаў, якія пражываюць у Польшчы на падставе гуманітарнай візы, а таксама лекараў, ІТ-спецыялістаў, якія прыязджаюць у краіну ў рамках праграмы Poland Business Harbour.

Нагадваем, а пачатку снежня таксама ўступаюць у сілу змены ў закон аб замежніках, якія адмяняюць забарону на працу для іншаземцаў з гэтак званай гуманітарнай візай.

Rzeczpospolita нагадвае, што ў апошні час беларусы ахвотна карысталіся гуманітарнымі візамі. Паводле дадзеных Міністэрства развіцця, да канца кастрычніка гэтага года грамадзянам Беларусі было выдадзена каля 1,9 тысячы такіх віз. Аднак да гэтай пары згаданыя дакументы не давалі ім права працаваць у Польшчы. Цяпер гэта памяняецца.

аз