Беларуская Служба

Каранавірус ды выбарчыя фальсіфікацыі пазбавілі Беларусь мільярдаў долараў

03.12.2020 15:45
Цяперашняе кіраўніцтва Беларусі абяцае паляпшэнне эканамічнай сітуацыі ў будучым годзе.
Аўдыё
  • Беларусі пагражае падзенне ВУП на 14%
Ілюстрацыйны здымакEPA/RONALD WITTEK Dostawca: PAP/EPA

Эканамісты не бачаць падставы для такога аптымізму. Больш верагодны сапраўдны эканамічны шок.

Крызіс, выкліканы пандэміяй COVID-19 у свеце, не абмінуў Беларусь, і таксама закрануў эканоміку гэтай краіны. Прэзідэнцкія выбары і працяглыя акцыі пратэсту пагоршылі сітуацыю. Тым часам цяперашняе кіраўніцтва краіны сканцэнтравана на захаванні ўлады ды ігнаруе эканамічную сітуацыю. Больш за тое, улады спадзяюцца, што ў наступным годзе зноў пачнецца эканамічны рост, хаця статыстычныя дадзеныя сведчаць пра адваротнае.

Эканамічная сітуацыя ў Беларусі пакуль толькі пагаршаецца. ВУП краіны падае, знешняя запазычанасць расце, беларускі рубель аслабеў, стан валютных рэзерваў таксама становіцца трывожным. Фінансавая сістэма краіны сутыкаецца з мноствам праблема. Гэта і скарачэнне прыватных дэпазітаў, пагаршэнне заробкаў і рост інфляцыі. Беларускай эканоміцы пагражае сапраўдны шок, прагназуе незалежны эканаміст Міхась Залескі.

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Слухайце аўдыёфайл