Беларуская Служба

Лакдаун можа прывесці да сапраўднага крызісу ў эканоміцы

15.01.2021 15:16
Гастраномія, фітнес ці гатэльны бізнес стаяць на мяжы банкруцтва.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock/goffkein.pro

Лакдаун і чарговыя абмежаванні, звязаныя з пандэміяй, могуць прывесці да сапраўднага крызісу ў эканоміцы – папярэджваюць эксперты Звязу прадпрымальнікаў і працадаўцаў Польшчы – піша Polska Times.

Гастраномія, фітнес ці гатэльны бізнес стаяць на мяжы банкруцтва. Калі вясной былі ўведзены першыя меры для стрымання эпідэміі, фірмы гэта зразумелі і стараліся выконваць усе рэкамендацыі, а нават ахвяравалі шмат грашовых сродкаў на барацьбу з захворваннем Кавід-19. Мільёны паступалі з такіх кампаній, як Жабка, Бэнэфіт або Орлен. Польскі бізнес здаў экзамен па грамадскай адказнасці. Сёння сітуацыя выглядае зусім інакш. Жорсткія абмежаванні, якія працягваюцца месяцамі, давялі шматлікія кампаніі на мяжу фінансавага краху. У выніку ўсё больш фірмаў спрабуе абыходзіць забарону. Цяжка крытыкаваць тых, хто стараецца ўтрымацца наплыву. Тым больш, што многія з іх не дачакаліся дапамогі з боку дзяржавы.

Прадпрымальнікі, якім прыйшлося закрыць свой бізнес, перакананыя, што ўрад уводзіць абмежаванні без дакладнага аналізу. Прыклад – закрыццё спартыўных залаў і басейнаў, хаця Міжнародная арганізацыя аховы здароўя ці Польскі інстытут грамадскага здароўя паведамлялі, што карыстанне басейнамі не павялічвае рызыкі распаўсюджвання заразы.

Звяз прадпрымальнікаў і працадаўцаў заклікаў прэм’ер-міністра і міністра аховы здароўя адкрыць доступ да ўсіх галін эканомікі 18 студзеня. У іншым выпадку пачнецца хваля банкруцтваў.

нг