Беларуская Служба

Нечакана добры вынік на канец году зафіксавала польская прамысловая вытворчасць

26.01.2021 18:06
Прамысловая вытворчасць у Польшчы ў снежні была на 11,2 працэнта вышэйшай, чым дакладна годам раней.
Аўдыё
  • Перадача: Пульс польскай эканомікі
Zdjęcie ilustracyjne.
Zdjęcie ilustracyjne.Pixabay

Прамысловая вытворчасць у Польшчы ў снежні была на 11,2 працэнта вышэйшай, чым дакладна годам раней, паведаміла Галоўнае статыстычнае ўпраўленне.
Галоўны эканаміст Bank Pocztowy Моніка Куртэк падкрэсліла, што гэтыя дадзеныя лепшыя, чым чакалася:

- А нават скажу больш – дынаміка развіцця найлепшая з кастрычніка 2017 году. Гэта вельмі добрыя дадзеныя, якія перавышаюць усе чаканні. На іх аснове сцвярджаецца, што тэмп падзення ВУП Польшчы за чацвёртую частку года быў значна меншы за ранейшыя прагнозы. Гэта толькі 2,5%, а за цэлы год падзенне ВУП склала менш за 3%.

Па словах Монікі Куртэк, гэтыя дадзеныя паказваюць, што польскі экспарт вельмі добра спраўляецца ва ўмовах пандэміі.

- Цяпер ставім пытанне пра экспарт на пачатку 2021 году. Нямецкая эканоміка зачынілася ў палове снежня. Закрыццё працягнулі да 14 лютага. У Чэхіі эпідэміялагічная сітуацыя таксама вельмі дрэнная. Гэта несумненна выльецца ў вынікі польскай прамысловасці. Заўсёды можна вырабляць на склад. Але пакуль што, трэна сказаць, што прамысловасць вельмі добра спраўляецца ў часы пандэміі.

У снежні 2020 года ў параўнанні з аналагічным месяцам 2019 года быў зафіксаваны рост рэалізаванай вытворчасці ў 28 (з 34) прамысловых сектараў, у тым ліку ў вытворчасці камп'ютараў, электронных і аптычных вырабаў, электрапрыбораў, вырабаў з гумы і пластмас.
Зніжэнне адбылося ў шасці галінах, уключаючы вытворчасць транспартнага абсталявання, коксу, нафтапрадуктаў і металаў.

яс


Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі