Беларуская Служба

Набірае абаротаў кампанія «Працадаўца з сэрцам»

26.01.2021 18:11
Кампанія «Працадаўца з сэрцам» накіраваная на павелічэнне шанцаў людзей з абмежаванымі магчымасцямі на рынку працы.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneFirma V/shutterstock.com

Сацыяльная кампанія «Працадаўца з сэрцам», накіраваная на павелічэнне шанцаў людзей з абмежаванымі магчымасцямі на рынку працы, атрымала ганаровае заступніцтва міністра сям'і і сацыяльнай палітыкі Марлены Малёнг.

Кампанія накіравана на пашырэнне інфармацыі аб перавагах для працадаўцаў ад працаўладкавання людзей з абмежаванымі магчымасцямі і а таксама на разбурэнне стэрэатыпаў і сацыяльных барʼераў, звязаных з дыскрымінацыяй і штучным падзелам у грамадстве.

Ініцыятар кампаніі Яанна Альшэўска з сеткі BPO падкрэслівае, што «такія ініцыятывы вельмі патрэбныя і чым больш масавых мерапрыемстваў у гэтай галіне, тым лепш».

Кампаніі спрыяе сітуацыя, калі працадаўцы і работнікі прызвычайваюцца да дыстанцыйнай формы працы. Людзям з абмежаванымі здольнасцямі гэтая форма працы вельмі выгадная. У рамках кампаніі праводзяцца адукацыйныя і матывацыйныя мерапрыемствы, і плануецца арганізаваць штогадовае ўрачыстае мерапрыемства, падчас якога будуць уручаны статуэткі для Працадаўцаў з сэрцам, адзначаных ганаровым журы.

Мерапрыемствы таксама ўключаюць сістэматычнае наладжванне адносін і супрацоўніцтва з фондамі, якія маюць падобныя мэты, і вядомымі людзьмі, якія падтрымліваюць кампанію сваім аўтарытэтам. Да гэтага часу падтрымку акцыі выказалі, сярод іншага тлеэзоркі Моніка Замахоўска, Мацей Орлось і акцёр Барташ Абуховіч.

яс

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі