Беларуская Служба

У Свінавуйсці бураць тунэль пад ракой Свіна

09.03.2021 11:02
Кошт гэтай буйной інвестыцыі складзе больш за 198,5 мільёна еўра.
Аўдыё
  • Кошт гэтай буйной інвестыцыі складзе больш за 198,5 мільёна еўра.
e
СвінавусцeAutorstwa Ralf Roletschek - Praca własna, FAL, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=16165210

Міністр інфраструктуры Анджэй Адамчык(Andrzej Adamczyk) сказаў, што будаўніцтва тунэля ў Свінауйсці - гэта рэалізацыя шматгадовых абяцанняў жыхарам і прадпрымальнікам гэтага горада. Тунэль пад ракой Свіна таксама павінен служыць турыстам, якія наведваюць згаданы рэгіён Заходнепаморскага ваяводства.

Міністр Анджэй Адамчык паясніў, што такая буйная і сур'ёзная інвестыцыя павінна быць рэалізавана з удзелам дзяржавы:

- Самае важнае - удалося атрымаць сродкі з Еўрасаюза. Мы зрабілі ўсё магчымае, каб дапамагчы гораду. Ад імя мясцовага муніцыпалітэта гэтую складаую інвестыцыю рэалізуе Генеральная дырэкцыя нацыянальных дарогаў і аўтамагістраляў. Праект патрабуе вялікіх ведаў і спецыялізаванай рабочай сілы.

Бурэнне тунэлю ў Свінавусці пачалося ў пятніцу, 5 сакавіка. Кошт яго будаўніцтва складзе больш за 912 мільёнаў злотых(больш за 198,5 мільёна еўра), з якіх больш за 775 мільёнаў(амаль 169 мільёнаў еўра) выдзеліць Еўрапейскі Саюз. Работы павінны быць завершаныя ў апошнім квартале 2022 года.

аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі