Беларуская Служба

Урад выдзеліць больш за 114 мільёнаў еўра на павышэнне бяспекі на дарогах

09.03.2021 17:03
Сродкі будуць прызначаныя на асвятленне, разметку, пашырэнне і мадэрнізацыю пешых пераходаў.
 .
Пешаходны пераход.Photo:manfredrichter/pixabay.com/CC0 Public Domain

Урад выдзеліць амаль 525 мільёнаў злотых (больш за 114 мільёнаў еўра) на павышэнне бяспекі на мясцовых дарогах. Намеснік міністра інфраструктуры Рафал Вэбэр(Rafał Weber) паведаміў, што яшчэ на бягучым тыдні гміны і паветы змогуць падаваць заяўкі на сродкі з Урадавага фонду развіцця дарог. Грошы прызначаны на праекты па павышэнні бяспекі на пешаходных пераходах.

Рафал Вэбэр дадаў, што максімальны аб'ём фінансавання адной заяўкі складзе 200 тысяч злотых (больш за 43,5 тысячы еўра):

- Адміністратары дарогаў змогуць атрымаць згаданыя сродкі на павышэнне бяспекі пешаходных пераходаў, напрыклад, на іх асвятленне, адпаведную разметку, пашырэнне і мадэрнізацыю. Гаворка ідзе пра комплексныя дзеянні, якія павінны павысіць бяспеку пешаходных пераходаў на гмінных і паветавых дарогах.

Рафал Вэбэр адзначыў, што гэтыя інвестыцыі павінны палепшыць бяспеку на мясцовых дарогах:

- Мы плануем скараціць колькасць ДТЗ на мясцовых дарогах. Нагадваю, паводле статыстычных дадзеных, каля 50% ДТЗ у Польшчы адбываецца на гмінных і паветавых дарогах. Мы хочам памяняць гэтую сітуацыю дзякуючы сродкам з Урадавага фонда развіцца дарогаў.  

Прадстаўнік Міністэрства інфраструктуры выказаў надзею, што гэтыя інвестыцыі ў значнай ступені будуць рэалізаваны невялікімі польскімі кампаніямі, што павінна палепшыць іх фінансавую сітуацыю ў складаным часе пандэміі.

аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі