Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Польскай эканоміцы патрэбныя іншаземцы

12.06.2021 12:23
Пра гэта ў інтэрв’ю выданню «Rzeczpospolita» сказала віцэ-міністр развіцця, працы і тэхналогіі Івона Міхалэк.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: jarmoluk/pixabay.com/CC0 Public Domain

Паводле яе, польскі ўрад хоча абмежаваць кароткатэрміновую цыркуляцыю працаўнікоў з-за мяжы на карысць сярэднетэрміновага і сталага прыбывання ў Польшчы.

Міністэрства правяло аналіз сітуацыі на рынку працы. Польская гаспадарка вымагае сталага папаўнення працоўных рук ад іншаземцаў. Віцэ-міністр Міхалэк кажа, што яны амаль штодзённа атрымліваюць інфармацыю ад прадпрымальнікаў, якія задаволеныя працай іншаземцаў і хацелі бы працаўладкоўваць іх на больш працяглы час, чым дагэтуль.

-На карысць адкрыцця польскага рынку працы для замежных працаўнікоў, якія маглі б працаваць даўжэй і на больш стабільных умовах, прамаўляе факт, што цяпер у нас знаходзіцца каля мільёна такіх чалавек у год. Часцей за ўсё гэта ўкраінцы, якія працуюць па паўгода і потым вяртаюцца да сябе. Нягледзячы на вялікую заробкавую міграцыю дэфіцыт працаўнікоў выступае ва ўсё большай колькасці галін, – канстатуе віцэ-міністр развіцця, працы і тэхналогіі Івона Міхалэк.

ав