Беларуская Служба

Агульны аб'ём крэдытаў у Польшчы вырас найхутчэй з чэрвеня 2020 года

24.08.2021 09:02
У ліпені бягучага года агульны абʼём крэдытаў у Польшчы вырас на 1,5% у гадавым вылічэнні.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com/Pressmaster

Агульны абʼём крэдытаў у Польшчы вырас у ліпені на 1,5% у гадавым вылічэнні – гэта самы высокі рост з чэрвеня 2020 года. Пра гэта сведчыць аналіз PKO Bank Polski. Аб’ём спажывецкіх крэдытаў вырас на 0,4 працэнта ў гадавым вылічэнні.

На думку экспертаў, дадзеныя адпавядаюць сцэнару, які назіраўся на працягу некалькіх апошніх месяцаў. Гаворка ідзе пра ажыўленне на рынку нерухомасці і прыватнага спажывання, а таксама высокую ліквіднасць і нізкае зацікаўленне знешнім фінансаваннем з боку кампаній і дзяржаўнага сектара.

«Гэтая сітуацыя можа працягвацца і ў бліжэйшыя месяцы, хоць з цягам часу мы чакаем, што павялічыцца попыт з боку прадпрыемстваў», – напісалі эксперты.

PAP/аз