Беларуская Служба

У Польшчы жнівеньская інфляцыя пабіла абсалютны рэкорд. Такога не было 20 гадоў

01.09.2021 17:54
Паводле папярэдніх ацэнак Статыстычнага ўпраўлення, прадукты харчавання падаражэлі ў жніўні ў сярэднім на 3,9% у гадавым вылічэнні, энергія на 6,1%, а паліва на 28%. 
Zdj. Ilustracyjne
Zdj. IlustracyjneShutterstock

Ужо ў ліпені інфляцыя ў Польшчы дасягала 5% і стала самай высокай за дзесяць гадоў, пішуць на партале money.pl. У жніўні быў усталяваны новы рэкорд – інфляцыя склала 5,4%. і яна была самай высокай за апошнія 20 гадоў. Апошні раз такія тэмпы росту коштаў палякі бачылі два дзесяцігоддзі таму – у ліпені 2001 года, тады інфляцыя склала 5,2%, а ў чэрвені 2001 6,2%.

Апошнія дадзеныя, апублікаваныя Галоўным статыстычным упраўленнем Польшчы, сталі непрыемным сюрпрызам. Праўда, эканамісты ўжо некалькі месяцаў папярэджваюць аб росце цэнаў, аднак іх сярэдні прагноз прадугледжваў інфляцыю ў жніўні на ўзроўні 5,1%.

Больш дакладныя дадзеныя – што і наколькі падаражэла, будуць апублікаваныя толькі праз два тыдні. Варта таксама памятаць, што паказнік інфляцыі 5,4% – гэта сярэдні рост коштаў, асобныя катэгорыі тавараў і паслуг даражэлі значна мацней.

Паводле папярэдніх ацэнак Статыстычнага ўпраўлення, прадукты харчавання падаражэлі ў жніўні ў сярэднім на 3,9% у гадавым вылічэнні, энергія на 6,1%, а паліва на 28%. Пра вялізарную інфляцыю ў Польшчы пісалі на парале money.pl.

эж


У Польшчы інфляцыйны рост стымулам для ціску на павышэнне зарплатаў

11.08.2021 15:25
На гэтым тыдні паспяхова закончыўся страйк працаўнікоў заводу Paroc у горадзе Тшэмэшна ў Велькапольскім ваяводстве на захадзіе краіны, за якім сачыла ўся Польшча.

У ліпені цэны на спажывецкія тавары і паслугі ў Польшчы выраслі на 5%

13.08.2021 12:41
Эканамісты сыходзяцца ў меркаванні, што ў жніўні інфляцыя будзе яшчэ больш павялічвацца.

У другім квартале 2021 года ВУП у Польшчы павялічыўся на 10,9%

17.08.2021 17:02
Аднак інфляцыя апошні раз фіксавалася на такім высокім узроўні 10-20 гадоў таму.