Беларуская Служба

Польшча адмаўляецца ад расійскага газу

13.09.2021 14:55
«Мы не працягнем кантракт з расійскім «Газпрамам».
Baltic Pipe
Baltic Pipebaltic-pipe.eu

Усё паказвае на тое, што 1 кастрычніка наступнага года газ у Польшчу будзе паступаць па газаправодзе Baltic Pipe, – заявіў у панядзелак, 13 верасня ўпаўнаважаны ўрада па справах стратэгічнай энергетычнай інфраструктуры Пётр Наімскі. «Мы не працягнем кантракт з расійскім «Газпрамам», – цытуюць словы чыноўніка на tysol.pl. Кантракт паміж польскай кампаніяй PGNiG і «Газпрамам» заканчваецца 31 снежня 2022 года.

Гаворачы аб газаправодзе Baltic Pipe, Пётр Наімскі заявіў: «Усё сёння паказвае, што 1 кастрычніка наступнага года ў Польшчу паступіць газ па маршруце Baltic Pipe». Упаўнаважаны ўрада растлумачыў, што праблему спазнення пракладкі газаправода, пра якую паведамлялася раней, звязаную з экалагічнымі пытаннямі і абаронай некаторых відаў жывёл, ужо вырашылі дацкія партнёры Польшчы.

«Мы – на апошнім этапе рэалізацыі стратэгіі дыверсіфікацыі паставак газу ў Польшчу», – сказаў Наімскі. Паводле яго «гэта мэта нашых дзеянняў, і я перакананы, што ў наступным годзе зможам сказаць, што мэта дасягнутая».

Baltic Pipe – гэта стратэгічны праект, які павінен стварыць новы маршрут пастаўкі прыроднага газу з Нарвегіі на дацкі і польскі рынкі і да канчатковых спажыўцоў у суседніх краінах. Газаправод зможа транспартаваць у Польшчу 10 мільярдаў кубаметраў прыроднага газу ў год і 3 мільярды кубаметраў з Польшчы да Даніі. Інвестарамі зʼяўляюцца аператары: дацкая Energinet і польскі Gaz-System.

эж

Адмова ад расійскага газу павялічыць энергетычную бяспеку Польшчы

19.11.2019 16:01
PGNiG адмовіўся прадаўжаць з расійскім канцэрнам „Газпром”кантракт на газ.

Будаўніцтва газаправода Baltic Pipe ідзе па графіку і будзе завершана ў 2022 г.

03.12.2019 17:01
Балтыйская труба дазволіць Польшчы атрымліваць газ з Нарвегіі.