Беларуская Служба

«Польшча імкнецца да самадастатковасці ў энергетычнай галіне»

14.09.2021 11:01
У будучыні Польшча мае намер адмовіцца ад вугалю, кажа ўпаўнаважаны польскага ўраду па стратэгічнай энергетычнай інфраструктуры.
Аўдыё
  • «Польшча імкнецца да самадастатковасці ў энергетычнай галіне».
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Franz26/pixabay.com/CC0 Public Domain

Упаўнаважаны польскага ўраду па стратэгічнай энергетычнай інфраструктуры Пётр Наімскі (Piotr Naimski) заявіў, што Польшча павінна дасягнуць самадастатковасці ў вытворчасці энергіі. Падчас шостай навуковай канферэнцыі «Энергетычная бяспека – падставы і перспектывы развіцця» ў Жэшаве міністр падкрэсліў, што энергетычная сітуацыя ўплывае на бяспеку дзяржавы.

Пётр Наімскі нагадаў, што Масква можа выкарыстоўваць свой газ у якасці палітычнага інструмента, каб уплываць на эканоміку краін, якія залежаць ад паставак расійскай сыравіны:

-Гэта элемент небяспекі, якога мы хочам пазбегнуць. Трэба імкнуцца да самадастатковасці ў галіне энергетыкі. Гаворка ідзе пра вытворчасць энергіі. Сыравіна – гэта другая справа. Польская стратэгія прадугледжвае, што колькасць энергіі, вырабленай у Польшчы павінна задавальняць патрэбы.

Упаўнаважаны польскага ўраду па стратэгічнай энергетычнай інфраструктуры заявіў таксама, што ў бліжэйшыя гады Польшча мае намер адмовіцца ад вугальнай энергетыкі. Вугаль, паводле міністра, павінны замяніць газ, атам і аднаўляльныя крыніцы энергіі.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі