Беларуская Служба

Польшча робіць стаўку на рынкі Афрыкі

05.10.2021 11:15
Падчас Expo 2020 у Дубаі польская дэлегацыя плануе звярнуць большую ўвагу на рынкі краін Афрыкі.
Expo 2020
Expo 2020 у Дубаі PAP/EPA/ALI HAIDER

У Дубаі працягваецца Expo 2020. Нагадваем, з-за пандэміі, планаваная на 2020 год Сусветная выстава была перанесеная на бягучы год. Expo 2020 – адна з найбуйнейшых рэкламных падзей у свеце. Прадстаўнікі Польскага агенцтва інвестыцый і гандлю, якое з’яўляецца каардынатарам польскай дэлегацыі ў Дубаі, падкрэсліваюць, што ўдзел Польшчы ў мерапрыемстве – нагода прасоўвання Польшчы ў свеце.

Старшыня агенцтва Кшыштаф Дрында(Krzysztof Drynda) заявіў, што ў Дубаі Польшча будзе рабіць вельмі моцны акцэнт на эканамічны аспект. Краіна таксама плануе ў значнай ступені засяродзіцца на афрыканскім рынку:

- Гэта, перш за ўсё, таму, што ўпершыню ў гісторыі ў сёлетнім мерапрыемстве краіны Афрыкі будзе прадстаўляць сапраўды буйная дэлегацыя. Таму мы хочам выкарыстаць гэтую нагоду для павелічэння польскага экспарту на афрыканскі рынак, які мае вялікі патэнцыял.

Expo-2020 у Дубаі будзі працягвацца да канца сакавіка будучага года.

IAR/aз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі