24 траўня жыхары Кракава возьмуць удзел у рэферэндуме аб магчымым адкліканні мэра горада Аляксандра Мішальскага і гарадской рады. Ініцыятыва галасавання ўзнікла на фоне незадаволенасці часткі жыхароў дзейнасцю гарадскіх уладаў. Каб галасаванне было прызнана сапраўдным, у ім павінны прыняць удзел не менш як 27% выбарцаў.
Палітолаг Анджэй Пясецкі адзначае, што такія рэферэндумы рэдка бываюць выніковымі праз нізкую яўку.
— Пытанні рэферэндуму часта вырашаюцца ўжо ў дзень галасавання — усё залежыць ад яўкі. Сярэдняя яўка на такіх галасаваннях у Польшчы складае 17–18%.
Эксперт падкрэслівае, што магчымы поспех рэферэндуму стаў бы выключнай падзеяй.
— Эфектыўнасць гэтага рэферэндуму была б сапраўды вялікай падзеяй у гісторыі горада.
У той жа час палітолаг адзначае, што нават сам факт правядзення галасавання ўжо стаў сігналам для ўладаў і прымусіў іх да больш актыўных дзеянняў.
iar/эж