Беларуская Служба

Эксперты: Сёлета ў аўтасалонах распродажу не будзе

16.11.2021 12:11
Чым лепш абсталяваны аўтамабіль, тым даўжэй трэба чакаць на яго атрыманне.
Аўдыё
  • Сёлета ў аўтасалонах распродажу не будзе
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:qimono /pixabay.com/CC0 Public Domain

Прадоўжаны час атрымання новых аўтамабіляў прычыняецца да скарачэння дылерскіх запасаў, таму сёлета штогадовага распродажу аўтамабіляў у аўтасалонах не будзе, лічаць эксперты аўтамабільнай галіны. Паводле іх, цяжкасці на першасным рынку таксама прывядуць да зніжэння прапановы на рынку ўжываных аўтамабіляў.

«Традыцыйна апошні квартал года – гэта перыяд росту пакупкі аўтамабіляў. Аднак сёлета продаж аўтамабіляў у кастрычніку былі ніжэйшы, чым у чэрвені, ліпені ці жніўні», – кажа Дарыюш Бальцэржак з Інстытута «Самар», які займаецца даследаваннем аўтамабільнага рынку.

Такая сітуацыя з'яўляецца вынікам абмежаванай даступнасці аўтамабіляў, што ў сваю чаргу выклікана збоямі ў глабальных ланцугах паставак пасля папярэдніх хваль пандэміі COVID-19.

«Самай вялікай праблемай, якая перашкаджае бесперабойнай вытворчасці аўтамабіляў, зʼяўляецца адсутнасць паўправаднікоў. З-за гэтага вытворчасць некаторых мадэляў была сурʼёзна абмежаваная або нават спынена. Аўтамабілі часта збіраюць без чыпаў і адпраўляюць на склады ў чаканні пастаўкі паўправаднікоў», – паясняе эксперт.

На думку старшыні Польскай асацыяцыі аўтамабільнай прамысловасці Якуба Фарыся, затрымкі ў пастаўках паўправаднікоў на аўтазаводы могуць працягнуцца прынамсі да другой паловы 2022 года, а агульная сітуацыя можа стабілізавацца толькі ў 2023 годзе.

Чым лепш абсталяваны аўтамабіль, тым даўжэй трэба чакаць на яго атрыманне, у сярэднім гаворка ідзе паўгода.

PAP/аз