Беларуская Служба

З 2022 года ў падатковай сістэме ў Польшчы адбудзецца шмат зменаў

19.11.2021 09:41
Не ўсе супрацоўнікі скарыстаюцца на падатковых зменах, заключаных у сацыяльна-эканамічнай праграме «Польскі парадак».
Здымак мае ілюстрацыйны характарe-gabi/pixabay.com/CC0 Public Domain

Павышэнне з 8 да 30 тысяч злотых у год сумы, якая не будзе абкладацца падаткам, а таксама павышэнне другога падатковага парога з больш за 85,5 тысячы злотых да 120 тысяч злотых (а гэта азначае, што ў другую падатковую групу ўвойдуць людзі з даходам больш за 10 тысяч злотых у месяц) – гэта найважнейшыя падатковыя змены, заключаныя ў сацыяльна-эканамічнай праграме «Польскі парадак» аўтарства кіруючай партыі «Права і справядлівасць», паведамляе штодзёнка Super Express. Газета нагадвае, што з новага года ў сілу ўвойдзе шэраг падатковых зменаў, якія паўплываюць заробкі палякаў.

Газета паясняе, што азначае павелічэнне сумы, якая не абкладваецца падаткам. «Напрыклад – супрацоўнікі, якія цяпер атрымліваюць 2 061 злотых без уліку падаткаў і збораў, змогуць захаваць дадатковыя 137 злотых у месяц. У сваю чаргу асобы, якія зарабляюць 3 966 злотых – толькі 13 злотых, а асобы, якія зарабляюць ад 4 319 – 7 502 злотых не зэканомяць на падатку, але і не заплацяць больш», – піша выданне.

Аднак ёсць таксама група працаўнікоў, якія страцяць на падатковых зменах. Гаворка ідзе пра асобы, якія зарабляюць 10 і больш тысяч злотых з улікам падаткаў і збораў. На суме не абкладзенай падаткам яны страцяць ад 160 злотых і больш.

Super Express паведамляе, што на даходы таксама паўплывае ўзнос на медыцынскае страхаванне (9%), які цяпер у значнай ступені не абкладаецца падаткам. У цяперашні час польскія падаткаплатнікі адымаюць ад падатку 7,75%. «З новага года такой магчымасці не будзе, а гэта азначае памяншэнне заробкаў», – паведамляе газета.

аз