На ўсходзе Фінляндыі ўпалі два беспілотнікі. Міністр абароны Анці Гякянен (Antti Edvard Häkkänen) заявіў, што ўлады дзяржавы да справы ставяцца вельмі сур'ёзна.
Як паведамляе міністэрства абароны Фінляндыі, раніцай у паветранай прасторы над морам і на паўднёвым усходзе Фінляндыі было заўважана некалькі невялікіх аб'ектаў. ВПС правялі разведвальную місію з выкарыстаннем знішчальніка F-18 «Хорнет». Недалёка ад горада Коувола ўпалі два беспілотнікі. Паліцыя ізалявала месцы іх падзення для далейшага расследавання.
Міністр абароны падкрэсліў, што «беспілотнікі зайшлі на тэрыторыю Фінляндыі. Спецслужбы неадкладна адрэагавалі. Расследаванне інцыдэнтаў працягваецца». Расследаванне вядзе фінская армія сумесна з іншымі службамі.
IAR/нг