Найбуйнейшы ў свеце вытворца акумулятараў для электронных аўтамабіляў разглядае два месцы ў Польшчы. Аднак за праект коштам каля 2 млрд еўра канкуруе ўсё больш дзяржаў, напісала ў сераду ў выданні Puls Biznesu.
Карпарацыя CATL (найбуйнейшы кітайскі вытворца паліўных элементаў, літый-іённых і літый-палімерных акумулятараў для электратранспарту і сістэм назапашвання энергіі) шукае месца пад гігафабрыку, яна павінна мець плошчу 1,5 млн кв. м. Для гэтага патрэбны ўчастак плошчай 200-250 га. Кітайцы вылучылі некалькі сцэнарыяў інвестыцый, варыянт максімуму – 2 млрд еўра, – кажа ў размове з газетай ананімная крыніца.
Прадстаўнікі кампаніі аб'ездзілі Польшчу ўздоўж і папярок. Найбольшыя шанцы маюць участкі ў Гожуве-Велькапольскім і ў Явожы (Ніжняя Сілезія). Інвестары таксам наведалі Сталёвую Волю, але паколькі вытворчасць павінна быць арыентавана ў асноўным на Германію, гэты ўчастак хутчэй адпадзе.
З інфармацыі газеты Puls Biznesu вынікае, што «CATL атрымаў прапанову дзяржаўнай дапамогі, у тым ліку ўрадавага гранта, і паабяцаў, яшчэ ў кастрычніку і на працягу некалькіх дзён прыняць рашэнне.
За прыцягненне агромністага інвестыцыйнага праект з Польшчай змагаюцца Венгрыя, а таксама Славаччына і Чэхія.
эж