Кампанія Stellarium ужо займаецца здабычай бурштыну на Любліншчыне, кампанія White Amber – пачне ў сярэдзіне года. Ёсць таксама іншыя жадаючыя, на якіх пад зямлёй чакаюць тоны мінералу, паведамляе Puls Biznesu.
Хоць у Польшчы бурштын асацыюецца ў асноўным з узбярэжжам Балтыкі, то аказваецца, што яго буйныя радовішчы распаложаныя ў некалькіх сотнях кіламетраў ад мора – у Люблінскім ваяводстве, на ўсходзе Польшчы.
Паводле Польскага геалагічнага інстытута, у 2019 годзе гэтак званыя тэарэтычныя геалагічныя рэсурсы бурштыну на тэрыторыі дзевяці радовішчаў у Паморскім ваяводстве складалі менш за 59 тон, у той час у васьмі месцах Любартоўскага павета ў Любліншчыны – у 25 разоў больш – усяго амаль 1,5 тысячы тоны. Менавіта таму шукальнікі бурштыну прыязджаюць у гэты рэгіён. Аднак гаворка ідзе не пра аматараў, але пра прафесійныя горназдабыўныя прадпрыемствы, якія распараджаюцца адпаведнай тэхналогіяй. Любліншчына тым больш прывабная, што тамтэйшыя радовішчы распаложаныя больш плытка, чым на ўзбярэжжы, і таму здабыча можа быць рэнтабельная.
«Тое, што цяпер адбываецца на Любліншчыне – гэта толькі пачатак маштабнай здабычы», – кажа старшыня кампаніі Stellarium Генрык Цёсмак. Яго кампанія, як першая пачала эксплуатацыю радовішчаў бурштыну ў Люблінскім ваяводстве ў прамысловых маштабах. Кампанія з’яўляецца ўласнікам адзінай у Польшчы і ў Еўрасаюзе шахты гэтага мінералу.
аз