Беларуская Служба

Польшча рыхтуе скаргу на «зялёную палітыку» ЕС

18.01.2022 11:10
Апошні рашучы рост цэнаў на энерганосьбіты, выкліканы, між іншым, ростам коштаў на еўрапейскія «зялёныя сертыфікаты».
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:anncapictures/pixabay.com/CC0 Public Domain

Як генеральны пракурор, я рыхтую заяву ў Канстытуцыйны суд, з просьбай праверыць, ці працэдура прыняцця рашэння аб кардынальных зменах у сістэме гандлю выкідамі Еўрапейскага Саюза (EU ETS), на якую пагадзіліся прадстаўнікі ўрада «Грамадзянскай платформы» і Польскай сялянскай партыі не парушае польскай Канстытуцыі, паведаміў генпракурор і міністр юстыцыі Збігнеў Зёбра ў размове з выданнем «Gazeta Polska».

Нагадваем, сістэма гандлю выкідамі Еўрапейскага Саюза – найбуйнейшая ў свеце схема гандлю выкідамі і адзін з асноўных кампанентаў кліматычнай палітыкі ЕС.

Выданне нагадвае, што апошні рашучы рост цэнаў на энерганосьбіты, выкліканы, між іншым, ростам кошту на еўрапейскія сертыфікаты па выкідах вуглякіслага газу, якія Польшча прымушаная купляць, паколькі ейная эканоміка ў значнай ступені абапіраецца на вугаль.

Сёння каля 60 працэнтаў цэны на электраэнергію – гэта аплата за «зялёныя сертыфікаты», гэта значыць права на выкіды вуглякіслага газу. Таму на працягу некалькіх тыдняў урад Польшчы заклікае інстытуты ЕС прыпыніць дзеянне сертыфікатаў.

«Наша пазіцыя ясная і адназначная. Мы больш не можам абцяжарваць палякаў і польскую эканоміку сістэмай гандлю выкідамі. Калі ЕС не захоча радыкальна рэфармаваць сістэмы (…), то мы павінны яе прыпыніць і засяродзіцца на рэфармаванні польскага энергетычнага сектара, але без выплаты сотняў мільярдаў злотых на сертыфікаты па выкідах», – паведаміў Збігнеў Зёбра ў размове з выданнем «Gazeta Polska».

аз