Беларуская Служба

Электронны гандаль рыхтуецца на амікрона

18.01.2022 17:10
Ужо 84 працэнты інтэрнэт-карыстальнікаў робяць пакупкі ў інтэрнэце.
  .
Пакупкі ў інтэрнэце.Photo:QuinceCreative/pixabay.com/CC0 Public Domain

Пандэмія дазволіла інтэрнэт-крамам злавіць вецер у ветразі. Чарговая хваля пандэміі толькі падсілкуе згаданы рынак, паведамляе «Rzeczpospolita».

«Лакдаўн з 2020 года прычыніўся да павелічэння папулярнасці пакупак у інтэрнэце, хоць і раней згаданы рынак рос рашучымі тэмпамі. Гэта адлюстроўваецца ў колькасць інтэрнэт-прадаўцоў, колькасць якіх у 2020 і 2021 гадах павялічылася прыкладна на 8 тысяч у кожным годзе» – паведамляе кампанія Dun & Bradstreet.

На канец снежня 2021 года колькасць зарэгістраваных інтэрнэт-крамаў склала крыху больш за 52 тысячы, што робіць польскі рынак электроннай камерцыі адным з найбольш хутка растучых у Еўропе.

«Ужо 84 працэнты інтэрнэт-карыстальнікаў робяць пакупкі ў інтэрнэце. Гэта чарговы год, калі працэнт анлайн-пакупнікоў вырас на больш за 10 працэнтных пунктаў». – паведаміла ў размове з выданнем «Rzeczpospolita» старшыня Палаты электроннай эканомікі Патрыцыя Сас-Станішэўска.

аз