Намеснік дырэктара Польскага эканамічнага інстытуту Анджэй Кубісяк лічыць, што найбольшай праблемай для працадаўцаў сёлета будзе ўтрыманне супрацоўнікаў. Пра гэта ён казаў падчас дэбатаў на канферэнцыі Trends 2022. На яго думку, гэта будзе год вялікай цякучасці кадраў.
«У нас час высокай інфляцыі, прычым не толькі ў Польшчы, што азначае рост коштаў жыцця, а гэта, у сваю чаргу, прымушае супрацоўнікаў патрабаваць павышэння заробкаў. Калі яны не атрымліваюць гэтага на сваім працоўным месцы, яны будуць шукаць новую працу на рынку», – патлумачыў ён.
Анджэй Кубісяк лічыць, што наступнае дзесяцігоддзе, ці два-тры дзесяцігоддзі – гэта час хранічнага дэфіцыту кадраў. Гэтая з'ява будзе звязана са старэннем грамадства. На думку Анджэя Кубісяка, рынак працы ў Польшчы таксама сутыкнецца з патрабаваннем скараціць працоўны тыдзень на працягу 10-20 гадоў.
нг