Беларуская Служба

Эканамісты склалі рэйтынг прывабных рынкаў для Польшчы

02.02.2022 16:32
Сюрпрызам зʼяўляецца высокае месца Абʼяднаных Арабскіх Эміратаў, адсутнасць Паўднёвай Карэі ў першай дваццатцы.
ІлюстрацыяКрыніца: Shutterstock/ABCDstock

Найбольш прывабных рынкам для польскіх экспарцёраў з'яўляюцца Злучаныя Штаты. У спіс найбольш перспектыўных рынкаў для польскіх экспарцёраў не патрапілі Расія і краіны Паўднёвай Амерыкі, пісалі ў сераду на партале Puls Biznesu.

Польскія кампаніі экспартуюць у асноўным у ЕЗ (74% ад усяго экспарту ў 2020 г.), краіны Цэнтральнай і Усходняй Еўропы з па-за межаў ЕЗ (6%) і Еўрапейская асацыяцыя свабоднага гандлю – Ісландыя Ліхтэнштэйн, Нарвегія і Швейцарыя – 2%.

Эксперты Польскага эканамічнага інстытуту (PIE) вывучылі, якія краіны зʼяўляюцца найбольш перспектыўнымі экспартнымі рынкамі для польскай гаспадаркі. Адмыслоўцы ўлічвалі канкурэнтаздольнасць польскіх тавараў на дадзеным рынку, яго абʼём і перспектывы росту.

Сюрпрызам зʼяўляецца высокае месца Абʼяднаных Арабскіх Эміратаў, адсутнасць Паўднёвай Карэі ў першай дваццатцы і далёкая 19-ае месца Мексікі. Рэшта вынікаў была прадказальнай. Як піша Puls Biznesu, у тройку лідараў увайшлі ЗША, ААЭ і Кітай. Адразу за імі размясцілася Украіна, а за ёй Індыя. Замыкаюць першую дзясятку Вʼетнам, Японія, Канада, Егіпет і Сербія.

эж