Беларуская Служба

У Варшаве запрацуюць робаты-кур'еры

03.02.2022 11:22
У іх задачу ўваходзіць дастаўка заказаў з рэстарана або крамы да пакупніка па маршруце працягласцю да 3 кіламетраў.
Robot dostawczy od Delivery Couple
Robot dostawczy od Delivery Couple Крыніца: /Twitter

Варшава стане наступным горадам пасля Любліна, дзе зʼявяцца робаты-курʼеры. У любы момант можна будзе сустрэць іх падчас шпацыру па горадзе, піша партал medianarodowe.com.

Робаты-курʼеры – гэта напаў аўтаномныя прылады, прызначаныя для падтрымкі рынку грамадскага харчавання і не толькі. У іх задачу ўваходзіць дастаўка заказаў з рэстарана або крамы да пакупніка па маршруце працягласцю да 3 кіламетраў.

У цяперашні час вядуцца работы па павелічэнні аўтаномнасці робатаў, каб «Кася» і «Матэвуш» (так клічуць робатаў у Любліне) маглі прымаць больш рашэнняў самастойна, а задача аператара заключалася б толькі ў назіранні за дастаўкай падчас яе атрымання і перадачы заказчыку.

Робаты выдатна знайшлі сваё месца ў люблінскай супольнасці, і кіраўніцтва кампаніі ўпэўнена, што дакладна так жа яны прыжывуцца ў Варшаве, а пазней і ў іншых гарадах Польшчы. За апошнія некалькі месяцаў Люблін пратэставаў мноства тэхнічных навінак, функцый бяспекі, рэагавання на пагрозы, каб палепшыць курʼерскую паслугі ў іншых польскіх гарадах.

Дарэчы, пішуць на партале medianarodowe.com, адным з заснавальнікаў кампаніі па ўкараненні робатаў-курʼераў зʼяўляецца грамадзянін Украіны.

эж