Беларуская Служба

Нацыянальны банк Польшчы рыхтуецца да абмену грыўні на злотыя

23.03.2022 14:09
Працэс абмену ўкраінскай валюты пачнецца не раней за наступны тыдзень.
Украінская грыўнафота: Pixbay/1082616/Creative Commons

Партал Onet паведамляе, што ў сувязі з вялікай колькасцю бежанцаў, якія прыбываюць з Украіны на тэрыторыю Польшчы і трымаюць наяўныя грошы ў грыўнях, Нацыянальны банк Польшчы (НБП) рыхтуецца да абмену грыўні на злотыя. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе фінансавага рэгулятара.

Цэнтрабанк Польшчы паінфармаваў, што з гэтай мэтай НБП пачаў супрацоўніцтва з буйнейшым польскім банкам PKO Bank Polski, які з’яўляецца ўласнасцю дзяржавы. Фінансавая ўстанова будзе абменьваць толькі банкноты наміналам 100, 200, 500 і 1 тыс. грыўняў да сумы ў 10 тыс. грыўняў на аднаго паўнагадовага чалавека.

Працэс абмену ўкраінскай валюты пачнецца не раней за наступны тыдзень. Таму пакуль што грамадзянам Украіны не рэкамендуецца наведваць банкаўскія аддзяленні, паведамляе партал Onet.

вс