Беларуская Служба

Сёлета Румынія пачынае здабычу газу ў Чорным моры

19.04.2022 13:17
У румынскай акваторыі Чорнага мора можа здабывацца да 1 млрд м3 прыроднага газу ў год.
ІлюстрацыяFoto: Крыніца: Mircea Moira/Shutterstock

Сёлета пачнецца здабыча прыроднага газу на румынскім шэльфу ў Чорным моры, заявіў у панядзелак, 19красавіка прэм'ер-міністр Румыніі Ніколае Чука, чытаем на польскім партале energetyka24.com. Кіраўнік румынскага ўрада ўдакладніў, што пачатку здабычы сыравіны варта чакаць ужо ў другой палове гэтага года.

Ніколае Чука растлумачыў, што напярэдадні быў падпісаны дакумент аб атрыманні інвестыцый кампаніяй Black Sea Oil & Gas (BSOG). У яе рамках на працягу года ў румынскай акваторыі Чорнага мора можа здабывацца да 1 млрд м3 прыроднага газу ў год.

Прэмʼер Чука дадаў, што з 2024 года Румынія будзе здабываць сыравіну таксама з глыбокіх падводных радовішчаў Чорнага мора. Палітык адзначыў, што Румынія валодае вельмі вялікім патэнцыялам у выдабычы як газу, так і нафты і выступае за далейшыя інвестыцыі ў гэтую сферу для забеспячэння энергетычнай незалежнасці ад Расіі. Пра распрацоўку сыравіны газу ў румынскай акваторыі Чорнага мора пісалі на польскім партале energetyka24.pl.

эж

 

Група PGE выступае за рэфармаванне Рынку гандлю выкідамі Еўрасаюза

12.04.2022 10:31
Група прапануе, перш за ўсё, абмежаванне доступу фінансавых устаноў да згаданага рынку.